Знайсці
23.06.2019 / 01:2714РусŁacБел

У адказ на крытыку ўлады знялі гандлёвыя пункты з вуліцы Кастрычніцкай — мінскай хіпстарштрасэ

У пятніцу на перакрытай на час Еўрапейскіх гульняў тусовачнай і лофтавай Кастрычніцкай вуліцы паставілі палаткі дзяржпрадпрыемстваў. Гэта выклікала кпіны ў інтэрнэце. Улады адрэагавалі хутка. Ужо ў суботу з вуліцы знікла частка намётаў — з адзеннем і сувенірамі, піша Tut.by.

Фота Андрэя Карасіка

Вуліца Кастрычніцкая за некалькі гадоў набыла свой каларыт і дзякуючы гэтаму трапіла ў розныя турыстычныя даведнікі. Пра яе ўнікальнасці распавялі і ў рэкламным роліку Euronews да Еўрапейскіх гульняў у Мінску. Моладзь любіць Кастрычніцкую за душэўнасць, тусоўкі і творчую атмасферу. Дзякуючы праекту Vuliсa Brasil Кастрычніцкую ўпрыгожылі шматлікія графіці.

Таму калі там з'явіліся палаткі з беларускім трыкатажам і пледамі, а яшчэ навесы піўнога вытворцы і шашлыкі, гэта прыцягнула ўвагу многіх СМІ.

— Палаткі з адзеннем сапраўды прыбралі. Асноўнае абурэнне было з нагоды іх, гэтых пледаў з валёнкамі, — распавёў заснавальнік і арт-дырэктар клуба «Хуліган» на Кастрычніцкай Макс Старцаў. — Праўда, ніхто не разумее, ці сышлі яны адсюль назаўжды. Засталіся палаткі з шашлычкамі, півам. Гэта таксама нас не задавальняе, вядома. Гэта ўсё тыя самыя зоны гасціннасці, якія з'явіліся ў Мінску падчас чэмпіянату свету па хакеі. Але навошта гэта на Кастрычніцкай?

Сузаснавальнік галерэі «Ў» Аляксандр Васілевіч таксама ў курсе, што з гэтай вуліцы прыбралі палаткі з адзеннем. Але чуў, што засталіся намёты з півам і шашлыкамі: «З пункту гледжання бізнэсу — вядома, гэта дрэнна. Дрэнна ўвесь горад ператвараць у адно і тое ж. Гэтая гісторыя проста дэманструе крохкасць усяго, што ствараецца людзьмі ў Мінску». 

Станіслаў Батурчык, саўладальнік ўстановы BurgerLab, здзіўляецца, чаму, плануючы гандлёвую зону на Кастрычніцкай, гарадская адміністрацыя не звярнулася па параду:

— Гэта проста не стыльна наогул. Гэта не прыцягне да нас турыстаў. Мы ж удзельнічаем у розных фестывалях накшталт Vulitsa Ezha, там жа хлопцы імкнуцца рабіць усё стыльна, прыгожа, сучасна. Можна ж было звярнуцца да іх.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930