Знайсці
22.06.2019 / 20:562РусŁacБел

У гэтую нядзелю ў Мінску — Вялікі брытанскі фестываль. Глядзіце, куды можна схадзіць

Ужо традыцыйна, у першы месяц лета, цэнтральная частка Мінска ператворыцца ў новы культурны пункт Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі. Як і летась, асноўныя мерапрыемствы дня брытанскай культуры пройдуць 23 чэрвеня ў Верхнім горадзе і на вуліцы Зыбіцкай. Пачатак — 13:00. На гэты раз арганізатары запланавалі 14 тэматычных зон з рознымі актывацыямі, фоталакацыямі, фуд-кортамі і шырокай музычнай праграмай.

Фота holiday.by.

«Я з нецярпеннем чакаю дзень брытанскай культуры на плошчы Свабоды 23 чэрвеня, а таксама наш удзел у фан-зоне каля Палаца Спорту 22 чэрвеня. Я спадзяюся, што кожны зможа знайсці нешта цікавае для сябе, для дзяцей, падлеткаў, бацькоў і нават для бабуль і дзядуляў! Прыходзьце і весяліцеся!», — напісала пасол Фіёна Гіб.

У гэты дзень кожны куток Верхняга горада будзе прадстаўляць культуру Брытаніі. Ужо традыцыйна фестываль адкрые шэсце дудароў Каралеўскага Ірландскага Палка, якое пройдзе ад Пасольства Вялікабрытаніі (вул. К. Маркса, 37) да галоўнай сцэны ля Ратушы.

Адной з асаблівасцей фестывалю стане тэма экалогіі. Сёлета Пасольства Вялікабрытаніі прыкладае максімум намаганняў па скарачэнні выкарыстання пластыка. Будуць арганізаваны інтэрактыўныя экалагічныя майстар-класы, а таксама на кожнай з зон будуць устаноўлены кантэйнеры па асобным зборы смецця.

Карэтны дворык стане цэнтральнай адукацыйнай зонай. Кожны ахвотны зможа праверыць свой узровень англійскай мовы і даведацца пра актуальныя адукацыйныя праграмы ў Вялікабрытаніі. Адбудзецца прэзентацыя іспыту Cambridge English, а таксама праграм вывучэння англійскай мовы. У зоне «Літаратура» англійскі пісьменнік Найджэл Робертс прэзентуе сваю кнігу «Гід па Беларусі» і падзеліцца ўражаннямі пра Беларусь. Акрамя гэтага арганізатары ўпершыню на фестывалі прадставяць англійскія творы на беларускай мове.

На Зыбіцкай разгарнецца спартовае жыццё фестывалю. Для тых, хто хоча адчуць сябе ўдзельнікам Уімблдонскага тэніснага турніру, будзе арганізаваны міні-корт. Навучанне асновам рэгбі, гульні ў тач-рэгбі, кікер і нават кёрлінг — усё гэта будзе арганізавана ў межах спартыўнай зоны фестывалю.

Акцёры тэатра імя Янкі Купалы прадставяць на свяце шоу мініяцюр. У праграме таксама значацца прадстаўленне батлейкі «КапялюШ» і лялечная пастаноўка «Панч і Джудзі» ад выкладчыка і акцёра Роберта Стайлса. Акрамя гэтага, Вялікі брытанскі фестываль наведаюць дызайнеры прызнанага і ўшанаванага праекта Fashion Scout (Лондан), яны пакажуць свае калекцыі на галоўнай сцэне.

У зоне «Творчасць» запланаваны: майстар-клас па вакале і стварэнні песні, стварэнне графіці на тэму Вялікабрытаніі, фота-пазл «Сцяг Вялікабрытаніі» і многае іншае. На вялікім брытанскім «аўтасалоне» прэзэнтуюць новыя мадэлі Bentley і Land Rover. У сваю чаргу Jaguar Club Belarus арганізуе экспазіцыю рэтра-аўтамабіляў, дзе прадставіць публіцы эксклюзіўныя мадэлі аўто, сабраныя ўручную. Таксама ў межах фэсту прэзентуюць новыя зоны: «Інавацыі» і «Гісторыя».

На фуд-кортах гасцям будуць прапанаваныя стравы па рэцэптах брытанскай кухні. Сярод удзельнікаў гастранамічных вынаходніцтваў асобную нішу зоймуць «хмельныя» ўстановы, тут госці змогуць прадэгуставаць любімыя брытанцамі піва і сідр.

Па ўсёй тэрыторыі Верхняга горада ўвесь дзень будуць гучаць папулярныя брытанскія мелодыі ў выкананні брытанскіх і беларускіх музыкаў. У Мінск прыедуць хэдлайнеры фэсту: Dan Owen (Лондан), Clean Cut Kid (Ліверпуль), а таксама выступяць DJ Blaise і шатландскі кавер-гурт Somethin 'Regenerated.

Вялікі брытанскі фестываль. 23 чэрвеня. Верхні горад і вуліца Зыбіцкая. Пачатак — а 13:00.

Арганізатар: Амбасада Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ў Беларусі пры падтрымцы Міністэрства культуры Беларусі.

Шукайце цікавыя падзеі на Afisha.nn.by

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера