Знайсці
22.06.2019 / 17:356РусŁacБел

У Брэсцкай крэпасці прайшоў начны мітынг-рэквіем ФОТЫ

У мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой» 22 чэрвеня адбыўся мітынг-рэквіем, прысвечаны Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Жалобная цырымонія пачалася ў 3.15 з тэатралізаванай пастаноўкі пра апошні мірны дзень 1941 года. У напамін аб тым, што здарылася 78 гадоў таму, перадсвітальную цішыню перапынілі кулямётныя стрэлы і залпы артснарадаў. На ўстаноўленых ля Вечнага агню экранах змяняліся партрэты абаронцаў Брэсцкай крэпасці, гучалі ўспаміны пра першыя дні Вялікай Айчыннай вайны. За дзеяннем на плошчы Цырыманіялаў назіралі каля 10 тысяч чалавек.

«Дзень памяці і смутку вяртае нас да адной з самых гаротных дат у нашай гісторыі. Сёння мы ўспамінаем тых, хто першым прыняў бой, загінуў на палях бітваў, на акупаваных тэрыторыях — усіх, чые жыцці абарвала вайна, — сказаў старшыня Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр Рагачук. — Сёлета адзначаецца тысячагоддзе Брэста. Ацэньваючы мінулыя стагоддзі, мы бачым, як шмат адняла гэтая вайна. Наша асаблівая ўдзячнасць франтавікам і працаўнікам тылу за тое, што адстаялі незалежнасць Радзімы, зноўку адбудавалі спаленыя і спустошаныя гарады, падарылі нам сучаснасць і будучыню».

Сёлета да Брэсцкай крэпасці прыехалі журналісты і блогеры з Казахстана, прадстаўнікі асацыяцыі воінаў-інтэрнацыяналістаў Калінінградскай вобласці, удзельнікі цягніка памяці з Санкт-Пецярбурга, дэлегацыі горада Сертолава Ленінградскай вобласці, Іжэўска.

Фота Вадзіма Якубёнка, БЕЛТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930