Знайсці
22.06.2019 / 14:0328РусŁacБел

У Горках ушануюць памяць Пятра І

У сераду 26 чэрвеня ў Горках адкрыюць памятны знак аб знаходжанні тут Пятра I, пішуць horki.info. Гэта стане часткай святкавання 75-годдзя вызвалення Горацкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Яшчэ ў 2015 годзе на сайце газеты Горацкага райвыканкама «Горацкі веснік» выйшаў матэрыял «Падстаў для ўстаноўкі памятнай дошкі ў гонар знаходжання Пятра I у Горках няма». У ім дырэктар Горацкага гісторыка-этнаграфічнага музея Святлана Макеева тлумачыла, што знаходжанне Пятра I у Горках не з'яўляецца важнай гістарычнай падзеяй, таму што бітва паміж рускімі і шведскімі войскамі ў горадзе не вялася.

Макеева падкрэслівае, што падстаў ганарыцца фактам знаходжання ў Горках рускага цара са сваім войскам няма.

«Паўночная вайна 1700—1721 гадоў прынесла жыхарам беларускіх земляў велізарныя страты, абвастрыла эканамічную і палітычную сітуацыю ў краіне. Знаходжанне замежных войскаў было цяжарам для мясцовага насельніцтва. Гістарычныя дакументы сведчаць пра марадзёрства, рабаванні і гвалт не толькі з боку шведскіх, але і з боку рускіх войскаў».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера