Знайсці
22.06.2019 / 13:094РусŁacБел

Наступныя Еўрапейскія гульні будзе прымаць Польшча

Польшча прыме III Еўрапейскія гульні, якія пройдуць у 2023 годзе. Такое рашэнне прынята 22 чэрвеня ў Мінску на Генеральнай асамблеі Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў, паведамляе БЕЛТА.

Арганізатары Гульняў—2023 плануюць, што спаборніцтвы найлепшых атлетаў Старога Свету пройдуць у Кракаве. Такім чынам, Польшча прыме эстафету ад Мінска, дзе ў гэтыя дні праходзяць II Еўрапейскія гульні.

У іх бяруць удзел больш за 4 тысячы атлетаў з 50 краін, якія разыгрываюць узнагароды ў 15 відах спорту. Першыя Еўрапейскія гульні прайшлі ў чэрвені 2015 года ў сталіцы Азербайджана — Баку.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930