Знайсці
22.06.2019 / 12:528РусŁacБел

Мінабароны Расіі рассакрэціла дакументы аб абароне Брэсцкай крэпасці

Сярод дакументаў на сайце ведамства прадстаўлена, у прыватнасці, адно з першых данясенняў пра артабстрэл крэпасці, паведамляе ТАСС.

Фота Сяргея Гудзіліна.

Мінабароны Расіі рассакрэціла дакументы з фондаў Цэнтральнага архіва, якія апавядаюць пра подзвіг абаронцаў Брэсцкай крэпасці.

Матэрыялы апублікаваныя на сайце міністэрства ў адмысловым гісторыка-пазнавальным раздзеле.

«Падчас абароны Брэсцкай крэпасці байцы Чырвонай Арміі праявілі невядомую мужнасць, узрушэнне ад якой не хаваў нават вораг, менавіта тут, у цвярдыні над Бугам ён усвядоміў, што «паход на Усход» не будзе для яго лёгкім шпацырам», — гаворыцца ў тэксце.

Сярод дакументаў — адно з першых данясенняў пра артабстрэл крэпасці, сканы газет са згадкамі пра абаронцаў гарнізона, указы Прэзідыума Вярхоўнага савета СССР аб узнагароджанні ўдзельнікаў абароны. Таксама на сайце апублікаваныя ўспаміны саміх абаронцаў крэпасці і шматлікія ўзнагародныя лісты.

Публікацыя дакументаў прымеркавана да 22 чэрвеня 1941 года — дня нападу германскіх войскаў на Брэсцкую крэпасць.

Чытайце таксама: 
Брэст: што паглядзець у беларускім Карфагене ШМАТ ФОТА

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера