Знайсці
22.06.2019 / 13:4211РусŁacБел

Гамяльчук паскардзіўся ў ДАІ, што Лукашэнка парушыў правілы дарожнага руху — і атрымаў арыгінальны адказ

Гамяльчук Павел, які звярнуўся ў ДАІ Гомеля з просьбай даць прававую ацэнку дзеянням Аляксандра Лукашэнкі Беларусі і яго паплечнікаў падчас паездкі на Віцебшчыну ў пачатку чэрвеня, атрымаў адказ, піша abw.by.

Нагадаем: у першыя дні месяца Аляксандр Лукашэнка разам з малодшым сынам і групай таварышаў пракаціўся на ровары па Аршанскім раёне. Гэта была нефармальная паездка. У сеціва трапілі кадры, на якіх бачна, як у пасёлку Балбасава Аршанскага раёна кіраўнік дзяржавы, ведучы ровар у руках, сышоў з тратуара на праезную частку. Яго прыкладу рушылі ўслед і асобы, якія яго суправаджалі. У гэтых дзеяннях Павел угледзеў парушэнне Правілаў дарожнага руху і звярнуўся па телефоне ў ДАІ Гомеля.

Яго «сігнал» прынялі, і 20 чэрвеня мужчына атрымаў па пошце афіцыйны адказ: «Прынята рашэнне ў адпаведнасці з заканадаўствам».

— Колькі ні маю зносіны з органамі, але такога яшчэ не атрымліваў, — каментуе атрыманы адказ Павел. — Былі ў маёй практыцы выпадкі, калі я звяртаўся ў ДАІ, каб тая разабралася з асабліва нахабнымі парушальнікамі паркоўкі. Мне прыходзілі нармальныя матываваныя адказы, праўда, не ўказваліся дадзеныя парушальніка, затое заўсёды была інфармацыя, па якім артыкуле ён быў прыцягнуты да адказнасці. А тут — поўны змрок. У стылі: «Вы правялі праверку?» — «Правялі!» — «І які вынік?» — «Нармальна ўсё. Працуем».

Пры гэтым, лічыць Павел, поўным абсурдам выглядае апошні абзац адказу, у якім прапануецца ў выпадку нязгоды абскардзіць рашэнне ў вышэйстаячым органе.

— Што і як я магу абскардзіць, калі мне невядомы вынік разбору? — здзіўляецца мужчына. — А наогул не выключаю, што ў гэтай сітуацыі мела месца бяздзейнасць службовай асобы (або асобаў) пры правядзенні праверкі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930