Знайсці
21.06.2019 / 18:488РусŁacБел

Румас: Беларусь і Расія знайшлі разуменне па большасці пытанняў інтэграцыі

Беларусь і Расія знайшлі разуменне па большасці пытанняў інтэграцыйнага парадку ў Саюзнай дзяржаве, паведаміў прэм'ер-міністр Сяргей Румас сёння на сустрэчы са старшынёй урада Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым, перадае БелТА.

«Нашы калегі за гэты час правялі шэраг прадуктыўных сустрэч. У суботу (15 чэрвеня) нашы дзве перагаворныя каманды цэлы дзень прысвяцілі абмеркаванню пытанняў. Большасць з іх знайшло разуменне ў абодвух бакоў, засталіся нейкія моманты, якія мы сёння павінны абмеркаваць», — сказаў Сяргей Румас.

Дзмітрый Мядзведзеў пацвердзіў, што з моманту апошняй сустрэчы кіраўнікоў урадаў зроблена работа па збліжэнні пазіцый. «У працэнтах ацэньваць гэта складана, але тое, што пазіцыі збліжаюцца, гэта безумоўна так. Нам трэба сёння прайсціся па ўсіх пытаннях, якія застаюцца, дзе гэта будзе магчыма — проста цяпер вызначыцца, нейкія пытанні адкласці на іншыя кансультацыі», — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930