Знайсці
21.06.2019 / 20:391РусŁacБел

Збіты Іранам беспілотнік ЗША быў засакрэчаным BAMS-D

Збіты Іранам амерыканскі стратэгічны выведвальны беспілотнік аказаўся RQ-4A BAMS-D (Broad Area Maritime Surveillance-Demonstrator) — эксперыментальным дэманстратарам, на базе якога адпрацоўваюцца тэхналогіі перспектыўнага лятальнага дрона MQ-4C Triton, паведамляе The Drive.

The Aviationist адзначае, што RQ-4A BAMS-D фармальна адносіцца, як і RQ-4Q Global Hawk, да беспілотнікаў тыпу HALE (High-Altitude Long Endurance), якія адрознівае магчымасць працяглага знаходжання ў аўтаномным палёце на вялікіх вышынях, аднак прапануе пашыраныя магчымасці па падтрымцы выведкі, назіранні і рэкагнасцыроўцы над шырокімі марскімі прасторамі ў рэжыме рэальнага часу.

У прыватнасці, RQ-4A BAMS-D (і MQ-4C Triton), маючы практычна неадрозны ад RQ-4Q Global Hawk планёр, мае адзнакі беспілотнікаў тыпу MALE (Medium-altitude long-endurance), гэта значыць здольны працаваць на меншых, чым вырабы тыпу HALE, вышынях.

У паведамленні ВПС ЗША ў якасці збітага 19 чэрвеня беспілотніка першапачаткова называецца RQ-4 (без указання A, С ці Q) і адзначаецца, што дрон лётаў над міжнароднымі водамі Аманскага заліва і Армузскага праліва (пасля амерыканскія вайскоўцы пацвердзілі, што быў збіты менавіта RQ-4A BAMS-D).

«Падчас перахопу RQ-4 працаваў на вялікай вышыні прыкладна за 34 кіламетры ад найбліжэйшага пункта сушы на іранскім узбярэжжы», — удакладняецца ў паведамленні.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930