Знайсці
21.06.2019 / 17:1611РусŁacБел

Той самы расійскі дэпутат, супраць якога паўстала Грузія, нядаўна прыязджаў у Мінск

На гэта звяртае ўвагу ў сваім фэйсбуку эксперт і аналітык Андрэй Елісееў. 

Пра ўчорашнія пратэсты і штурм парламента ў Грузіі, справакаваныя непаважлівай выхадкай расійскага дэпутата Сяргея Гаўрылава. Гэта той самы Гаўрылаў, які ў пачатку месяца быў у Мінску і тады пацяшаўся з Беларусі. Ён удзельнічаў у мерапрыемстве «Тэрыторыя Саюзнай дзяржавы як адзінае гістарычная, адукацыйная і інфармацыйная прастора», якое арганізавала Грамадзянская ініцыятыва «Саюз». Гэтая арганізацыя наўпрост звязана з антыбеларускай сеткай дэзынфармацыі і прапаганды, якой прысвечана маё нядаўняе даследаванне.

Сустаршыні «Саюза»: Леў Крыштаповіч (рэдактар ​​сайта «Тэлескоп»), Сяргей Лушч (сайт «Наш Гомель»), Станіслаў Бышок (звязаны як мінімум з 4 сайтамі рэгіянальнай сеткі) і расійскі палітык Сяргей Бабурын, суарганізатар «Рускіх маршаў».

Займальна, што Бабурыну быў аказаны цёплы прыём у Віктара Шэймана і кіраўніка прэзідэнцкай Адміністрацыі Наталлі Качанавай.

У час знаходжання ў Мінску Гаўрылаў быў запрошаны ў студыю крамлёўскага рупара «Спутнік Беларусь» разам з Аляксеем Качатковым, ранейшым кіраўніком расійскай арганізацыі CIS-EMO, звязанай з рэгіянальнай сеткай дэзынфармацыі і прапаганды па Беларусі. Сайты сеткі штодня трубяць, што беларусаў як нацыі не існуе, беларуская мова была штучна створаны Захадам для падзелу Расеі ды іншых, домыслы аб гісторыі і культуры Беларусі.

У студыі «Спутніка» Гаўрылаў і Качаткоў казалі пра «агульнарускі свет Расіі і Беларусі», аснова якога — справядлівасць і ўзаемадапамога, у той час як за западнай цывілізацыяй — «асобасны эгаізм», што Беларусі абавязкова трэба зліцца з Расіяй, каб не стаць «разрабаванай, зняважанай калоніяй амерыканскага праекта», і пра тое, што за пратэстамі ў Екацярынбургу стаяць ЗША.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930