Знайсці
21.06.2019 / 16:296РусŁacБел

Кадыраў: Да Аляксандра Рыгоравіча стаўлюся з вялікай павагай!

Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў у сваім телеграме падзякаваў Аляксандру Лукашэнку за ўручаны ордэн Дружбы, а таксама заявіў, што заўсёды лічыў і лічыць Беларусь роднай краінай.

«Аляксандр Рыгоравіч удастоіў мяне высокага гонару быць кавалерам ордэна Дружбы народаў. За гэта я глыбока ўдзячны Аляксандру Рыгоравічу. Прэзідэнт Беларусі яшчэ раз пацвердзіў сваё шчырае жаданне наведаць Чачню, пабываць у гарах Каўказа», — напісаў Кадыраў.

Таксама ён адзначыў, што Лукашэнка выказаў вялікую падзяку за выратаванне грамадзян Беларусі, якія апынуліся ў няволі ў Лівіі.

«Я заўсёды лічыў і лічу Беларусь роднай краінай, а да Аляксандра Рыгоравіча стаўлюся з вялікай павагай! Карыстаючыся выпадкам, я шчыра павіншаваў Аляксандра Рыгоравіча з пераканаўчай перамогай беларускай каманды на адкрытым чэмпіянаце па тактычнай стральбе ў Чачэнскай Рэспубліцы. Дзякуй Вам, Аляксандр Рыгоравіч! Вашу ўзнагароду лічу узнагародай для ўсёй Чачэнскай Рэспублікі!» — адзначыў кіраўнік Чачні.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930