Знайсці
21.06.2019 / 12:186РусŁacБел

Сямашка: Больш павышаць цэны на бензін ужо немагчыма

Пра гэта пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка заявіў у інтэрв'ю ТАСС.

«Мы сёлета ўжо істотна паднялі цэны на нафтапрадукты на ўнутраным рынку. Але далей рабіць гэта немагчыма.

Па-першае, пакупніцкая здольнасць грамадзян Беларусі не дазваляе гэтага зрабіць, а па-другое, у нас і так ужо дыспарытэт цэн на бензіны і дызельнае паліва з Расіяй дзесьці ў памеры 8-10%, — сказаў Сямашка. — Калі гэтая розніца ў коштах стане больш, то паўстане новая праблема масавага ўвозу ў Беларусь з Расіі танных нафтапрадуктаў. у такім выпадку не давядзецца гаварыць і аб адзіным рынку нафтапрадуктаў Еўразійскага эканамічнага саюза. Якая гэта будзе рэакцыя ў іншых краінах «пяцёркі», прадказаць не складана»..

У гэтым годзе цана на бензін павышалася ўжо 15 разоў, двойчы паніжалася. У мінулым годзе цэны на бензін змяняліся 27 разоў (часцей павышаліся).

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930