Знайсці
22.06.2019 / 14:3620РусŁacБел

Што за «асабісты рэтра-аўтапарк Лукашэнкі» паказалі ў інтэрнэце? Тлумачаць крыніцы

У інтэрнэце з'явілася падборка здымкаў рэтра-аўтамабіляў, якія нібыта знаходзяцца ва ўласнасці Аляксандра Лукашэнкі і складаюць ягоную асабістую калекцыю. Фота апублікаваў у сваім тэлеграм-канале папулярны блогер Nexta.

«Наша Ніва» паспрабавала разабрацца, ці сапраўды аўтамабілі належаць Аляксандру Лукашэнку. 

Як патлумачылі людзі, блізкія да Кіраўніцтва спраў прэзідэнта, машыны афіцыйна знаходзяцца на балансе гэтай арганізацыі. «У гаражы Лукашэнкі яны не стаяць, — запэўніўвае суразмоўца. —Калі параўноўваць з Хусэйнамі-Кадафі-Пуцінымі, то ў тых машыны стаялі ў гаражах асабістых рэзідэнцый. А яны іх хадзілі і разглядалі. А тут яны на аўтабазе, разам з машынамі для аховы».

Адкуль гэтыя машыны бяруцца? 

«Там ёсць і экзэмпляры, якія дасталіся ў спадчыну ад савецкіх часоў. Але гэты аўтапарк рэальна папаўняецца. Я асабіста не ведаю, ці купляе ён іх сам. Але ведаю, што машыны Лукашэнку дораць, а ён перадае іх у гараж Кіраўніцтва спраў. Напрыклад, ГАЗ-69, «Победу» і «Масквіч» падарыў адзін з нашых, беларусаў, а той жа «Майбах» прыпісваюць [расійскаму мільярдэру Міхаілу] Гуцэрыеву», — патлумачыў работнік.

Наталля Эйсмант пакуль што не адказала на пытанне «Нашай Нівы» наконт гэтых машын. 

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930