Знайсці
20.06.2019 / 20:205РусŁacБел

МТС і «Велком» павышаюць тарыфы

Мабільныя аператары A1 і МТС падвысяць кошт паслуг з 1 ліпеня.

У A1 павелічэнне кошту большасці тарыфных опцый не перавысіць 4,3%. Пры гэтым на дзеючых папулярных тарыфных планах будзе пашыраны пакет паслуг, які ўключаны ў абаненцкую плату: павялічаны аб'ём інтэрнэт-трафіку, дададзены хвіліны на званкі ў іншыя сеткі або дададзены SMS.

Без змены застаюцца абаненцкая плата на некаторых тарыфных планах, пакеты інтэрнэт-трафіку для выкарыстання ў роўмінгу, штомесячныя плацяжы па растэрміноўцы за абсталяванне па раней заключаных дагаворах.

МТС таксама павысіць тарыфы на асноўныя паслугі сотавай сувязі на 4,3% да ўзроўню бягучых тарыфаў. Змяненне тарыфаў на паслугі фіксаванага інтэрнэту для фізічных асоб, кантэнтныя сэрвісы, паслугі сувязі ў роўмінгу і іншыя дадатковыя паслугі можа быць іншым.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930