Знайсці
20.06.2019 / 15:52РусŁacБел

Renault-Nissan і Google аб'ядналіся для стварэння беспілотнікаў

Кампаніі плануюць стварыць сэрвіс з самаходнымі аўто. Пра гэта паведамляе AutoNews.

Альянс Renault-Nissan і падраздзяленне Google з распрацоўкамі беспілотнікаў Waymo плануюць сумесна ствараць сэрвісы з самаходнымі аўто.

Кампаніі плануюць першапачаткова зайсці на рынкі Францыі, Японіі, а таксама Кітая. На першым этапе супрацоўніцтва яны паспрабуюць злучыць распрацоўкі ўсіх бакоў, каб выкарыстоўваць толькі свае лепшыя тэхналогіі, а таксама стварыць яшчэ шэраг інавацый для самаходных аўто.

Па словах прадстаўнікоў брэндаў, яшчэ занадта рана казаць пра тэрміны, калі пачнуцца сур'ёзныя тэсты новых беспілотнікаў або іх камерцыйнае прымяненне.

Тым не менш у планах новага альянсу не толькі распрацоўка беспілотнікаў, але і іх ўкараненне на розных сусветных аўтарынках. Акрамя іншага яны будуць даваць юрыдычную падтрымку і кансультацыі адзін аднаму падчас уваходу ў Кітай і іншыя важныя для продажаў пляцоўкі.

Такое партнёрства паўстала на фоне шалёнай актыўнасці ў гонцы за распрацоўкай і продажам аўтаномных машын.

Партнёрства з Renault і Nissan падмацоўвае імкненне Waymo камерцыялізаваць беспілотнікі ў самых розных прыкладаннях і забяспечвае доступ да альянсу, які у 2018 годзе прадаў больш як 10,7 мільёнаў ​​аўтамабіляў. Гэта аб'яднанне ў першую чаргу пашырае тэхналагічныя магчымасці Waymo за межы Паўночнай Амерыкі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера