Знайсці
20.06.2019 / 11:4314РусŁacБел

Мэр Брэста: Акумулятарны завод — самы вялікі гемарой для горада

Старшыня Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр Рагачук ўпершыню пракаментаваў рашэнне кіраўніка вобласці аб прыпыненні будаўніцтва акумулятарнага завода і выказаў сваю пазіцыю па гэтай сітуацыі, паведамляе gazetaby.com

Размаўляючы 19 чэрвеня з кіраўніцтвам «Брэстгазаапарат», Аляксандр Рагачук назваў акумулятарны завод «самым вялікім гемароем для Брэста» у год яго 1000-годдзя.

Паводле яго слоў, вакол прадпрыемства паўстала вельмі непрыемная сітуацыя.

«Калі яго пачыналі будаваць, інвестар (ТАА «АйПаўэр») пераконваў усіх, у тым ліку і ўлады, што праект адпавядае ўсім параметрам бяспекі, у тым ліку экалагічным. Тады і ва ўладаў не было ніякіх падставаў не давяраць спецыялістам. Крыць было няма чым. Калі будаўніцтва фактычна завяршылася (у красавіку 2019 года) і пачаліся пусканаладачныя работы, Дзяржаўная экалагічная экспертыза рабіла замеры і фіксавала перавышэнне заяўленых нормаў, у тым ліку па выкідах свінцу …», — зазначыў кіраўнік Брэста

«На мой погляд, для ліквідацыі гэтых парушэнняў інвестар павінен альбо вярнуцца на ўзровень праектавання, альбо шукаць нейкія іншыя тэхналагічныя рашэнні. Але ўводзіць у зман грамадскасць і прадстаўнікоў ўлады не трэба, атручваць экалогію нашага горада і Брэсцкага раёна — тым больш. Экалогія — гэта святое. Калі ты (інвестар) увязаўся ў гэты праект, будзь гатовы браць на сябе адказнасць і магчымыя рызыкі.

Не трэба рабіць з нас папуасаў і даказваць адваротнае.

І ў такой сітуацыі губернатар вымушаны быў прыняць абсалютна правільнае і адзінае магчымае рашэнне», — дадаў Рагачук.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930