Знайсці
20.06.2019 / 10:272РусŁacБел

Яндэкс апублікаваў новыя панарамы Мінска і ўпершыню заехаў у Дразды

Яндэкс маштабна абнавіў панарамы Мінска: на maps.yandex.by з'явіліся свежыя фатаграфіі амаль усіх сталічных вуліц. Зона пакрыцця панарам ў ваколіцах горада пашырылася і ахапіла новыя пасёлкі за межамі МКАД — Мачулішчы, Калодзішчы, Замасточча, паведамілі ў прэс-службе кампаніі.

На панарамах з'явіліся новыя будынкі, пабудаваныя ў апошнія некалькі гадоў, — напрыклад, будынак Вярхоўнага Суда на Арлоўскай вуліцы, шматфункцыянальны комплекс «Шантэр Хіл» на праспекце Пераможцаў і гасцініца «Mercure» ў цэнтры горада. У аб'ектывы панарамамабіля патрапілі Камсамольская і Рэвалюцыйная вуліцы, якія сталі пешаходнымі пасля рэканструкцыі ў 2018 годзе.

На панарама можна ўбачыць абноўлены стадыён «Дынама» - ён цяпер іншага колеру — і новы сучасны будынак Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па мастацкай гімнастыцы. Уздоўж берага канала Вілейска-Мінскай воднай сістэмы мантуюць трыбуны — там размесцяцца гледачы спаборніцтваў па вяслярным спорце.

Каб перазняць горад, панарамамабіль праехаў каля 2000 кіламетраў. Гэта самае маштабнае абнаўленне панарам сталіцы Беларусі з моманту іх з'яўлення ў 2010 годзе.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера