Знайсці
20.06.2019 / 09:4411РусŁacБел

Зяленскі паказаў журналістам «прыкол» у сваім кабінеце ВІДЭА

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі зладзіў для журналістаў экскурсію па сваім кабінеце ў адміністрацыі прэзідэнта. Відэа гэтай экскурсіі апублікавала «Украінская праўда».

Сама прагулка па кабінеце прэзідэнта пачалася раптоўна, калі Зяленскі распавядаў журналістам пра планы сваёй адміністрацыі. «Тут нельга знаходзіцца, я тут звар'яцею», — сказаў ён, пасля чаго вырашыў прадэманстраваць сваё працоўнае месца.

Пазней, падчас экскурсіі прэзідэнт Украіны ўспомніў, што ў асобным пакоі яго кабінета ёсць адзін «прыкол», і прапанаваў журналістам зірнуць на яго. Кіраўнік дзяржавы правёў карэспандэнтаў у невялікі пакой, у якой стаялі цырульніцкае крэсла і рукамыйнік. «Гэта прыкольная рэч», - сказаў Зяленскі, дадаўшы, што сам ён не збіраецца ёй карыстацца, бо душ можна прыняць і дома

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930