Знайсці
19.06.2019 / 18:572РусŁacБел

ААН запатрабавала санкцый супраць саудаўскага прынца праз забойства Хашогі

Саудаўскі журналіст, калумніст The Washington Post Джамаль Хашогі стаў ахвярай «наўмыснага пакарання смерцю» з боку ўладаў Саудаўскай Аравіі. Пра гэта заявіла спецдакладчык ААН па пытанні пазасудовых пакаранняў смерцю Аньес Каламар, прадстаўляючы 100-старонкавы даклад пра расследаванне забойства, перадае Reuters.

Каламар, якая з групай экспертаў праводзіла расследаванне ў Турцыі, дзе быў забіты журналіст, паведаміла пра наяўнасць «пэўных доказаў» датычнасці да забойства наследнага прынца Мухамеда бен Сальман Аль Сауда. «Спадар Хашогі стаў ахвярай наўмыснага пакарання смерцю, наўмыснага забойства, за якое адказная Саудаўская Аравія», — гаворыцца ў справаздачы Каламар.

Эксперт ААН запатрабавала далейшага расследавання атрыманых доказаў і заклікала ўвесці адрасныя санкцыі ў дачыненні да наследнага прынца і яго асабістых актываў, пакуль ён не дакажа сваю невінаватасць.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера