Даслаць навіну
Знайсці
19.06.2019 / 18:45 13

Мінпрацы: Жыццё на пенсіі нельга разглядаць толькі праз прызму дзяржаўнага пенсійнага забеспячэння

Беларусам нельга разглядаць жыццё на пенсіі толькі праз прызму дзяржаўнага пенсійнага забеспячэння, заявіў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Валерый Кавалькоў падчас анлайн-канферэнцыі па пытаннях пенсіённага забеспячэння.

Павялічыць выяву

Жыхар Барысава Сямён Пятровіч спытаў падчас анлайн-канферэнцыі, ці рэальна пенсіянеру ў краіне пражыць на сярэднюю пенсію (400 рублёў).

«І ці будзе гэта паўнавартаснае жыццё, на ваш погляд, ці выжыванне? Гаворка не ідзе пра падарожжы на пенсіі па краіне і за межамі краіны (як робяць тыя ж еўрапейскія пенсіянеры, якія могуць на адпачынку падарожнічаць), а аб банальнай магчымасці купіць нармальную ежу, а не эканоміць на кожнай капейцы», — удакладніў Пятровіч.

Намеснік міністра працы адказаў:

— Узровень дзяржаўных пенсій залежыць ад эканамічных магчымасцяў і вызначаецца аб'ёмам наяўных пенсійных сродкаў. На індывідуальным узроўні памеры працоўных пенсій залежаць ад працягласці стажу работы пенсіянера і яго заробку да выхаду на пенсію. Чым вышэйшы стаж і заробак, тым вышэй і памер пенсіі. Аднак жыццё на пенсіі нельга разглядаць толькі праз прызму дзяржаўнага пенсійнага забеспячэння. За мяжой шырока практыкуецца фарміраванне работнікамі дадатковых пенсійных зберажэнняў у страхавых кампаніях, банках, да якіх можна звярнуцца ў пенсійны перыяд. Менавіта гэтыя назапашванні дазваляюць пенсіянерам падарожнічаць. У Беларусі таксама ёсць магчымасці фармаваць дадатковыя зберажэнні на старасць.

NN.by

0
Ladzimir / адказаць
20.06.2019 / 06:28
Недавумкі ад нашага кіруючага апарата нешта нюх згубілі. Які альтэрнатыўныя папаўненні пенсійнага фонду? 
Палова майго працоўнага стажа прыйшлося на чысы савецкай  акупацыі. 
Падработкі? А не хочаш палучыць турэмны тэрмін? А потым  у канцы савецкага агалцелага сацыялізма- наватары наогул абрабавалі! Вось і накапілі!
Часы перабудовы- не паспявалі адкідваць нулі ад грашовых купюр- вынік нуль зберажэнняў.
І нарэшце- агалцелы капіталізм- толькі чамусьці ізноў усе падзялілі паміж сабой прыдворныя прыкарытнікі.
Вось і прыйшла старасць- і тут зной паратныя недавумкі пачынюць мяне вучыць як папоўніць свой песійны фонд- а мне ўжо пад 70 гадкоў. Відна не паспею папоўніць.
Такі я не адзін, нас мільены. Вось толькі прэстарэлыя прыкарытнікі і змогуць палепшыць свае песійнае становішча! Ну і самі трымальнікі карыта сябе на забудуць! Але гэта адзінкі!!!
0
алекс / адказаць
20.06.2019 / 07:21
400 руб. пенсіі гэта цэлы скарб для тых, хто атрымлівае пенсію па інваліднасці. Так, у прыватнасці, па 3-й групе пенсія складае ў сярэднем 200 руб., па другой 300 руб. Атрыманне групы гэта асобная эпічная зашквар-трэш гісторыя(
1
алесь менски / адказаць
20.06.2019 / 09:16
Увидел рекламу, выгодный вклад в белорусских рублях, с процентами. Значит хранят, в нем.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31