Знайсці
19.06.2019 / 18:1933РусŁacБел

Машыну пасольства Ізраіля пабачылі ў рэстаране ў Курапатах. Пасол: За прыватным жыццём супрацоўнікаў не сочым

Гродзенскі журналіст Дзяніс Івашын апублікаваў у фэйсбуку інфармацыю, што 14 чэрвеня ў рэстаране «Паедзем, паядзім» была заўважаная машына з дыпламатычнымі нумарамі. Як потым высветлілася, гэта быў аўтамабіль пасольства Ізраіля ў Беларусі.

Фота Змітра Дашкевіча.

Ля рэстарана «Паедзем, паядзім» ужо больш за год ідзе супрацьстаянне актывістаў і ўласнікаў забаўляльнага месца. Актывісты лічаць, што такая ўстанова ў непасрэднай блізкасці ад мемарыялу Курапаты не можа існаваць. Штодня ля «Паедзем, паядзім» праходзіць пікетаванне.

Многія вядомыя людзі, у тым ліку прадстаўнікі ўлады, ІТ-сектара, культурныя дзеячы, палітыкі зазначалі, што лічаць немэтазгодным прыходзіць у гэты рэстаран.

Што ж рабіў аўтамабіль пасольства Ізраіля ў сумнавядомым рэстаране? Пра гэта «Наша Ніва» спытала ў прэс-сакратаркі пасольства Веры Дземідзенкі. Яна перадала словы пасла Ізраіля Алона Шагама: «Афіцыйных візітаў і мерапрыемстваў у гэтым рэстаране не было. А прыватнае жыццё супрацоўнікаў мы не адсочваем», — так былі перададзеныя словы пасла.

Паводле абаронцаў Курапатаў, гэта не першы выпадак, калі машына з дыпламатычнымі нумарамі была заўважаная ў «Паедзем, паядзім». Раней такая ж сітуацыя здаралася з аўтамабілем з аўтапарка грузінскай амбасады.

ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930