Знайсці
19.06.2019 / 17:4221РусŁacБел

Апублікаваныя тэлефонныя перамовы Стралкова і Барадая з расійскімі чыноўнікамі па справе збітага тэрарыстамі «Боінга» АЎДЫЯ

Міжнародная следчая група заяўляе, што падазраваныя ў крушэнні самалёта Malaysia Airlines на Данбасе каардынавалі дзеянні з «кіраўніком» анексаванага Расіяй Крыма Сяргеем Аксёнавым і памочнікам прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна Уладзіславам Сурковым.

Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Нідэрландах сказалі прадстаўнікі следчай групы.

Яны апублікавалі перахопленыя тэлефонныя перамовы падазраванага экс-«міністра абароны» самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі» Ігара Гіркіна (Стралкова) з памочнікам Аксёнава.

У чэрвені 2014 года кіраўнікі «ДНР» праз Аксёнава запыталі ў расійскіх уладаў узмацненне ваеннай дапамогі, яны прасілі аб пастаўках артылерыі і сістэм супрацьпаветранай абароны.

У Аксёнава адказалі, што гэтае пытанне вырашаецца на найвышэйшым узроўні расійскіх уладаў.

У ліпені 2014 года «прэм'ер-міністр» «ДНР» Аляксандр Барадай кантактаваў з Уладзіславам Сурковым і таксама прасіў у яго дапамогі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930