Знайсці
19.06.2019 / 16:277РусŁacБел

Экс-кіраўнік «ДНР» пра крушэнне MH17: Маё сумленне чыстае

Экс-кіраўнік так званай «ДНР» Аляксандр Барадай у гутарцы з РБК назваў неабгрунтаванымі абвінавачванні Нідэрландаў па выніках расследавання крушэння малайзійскага Boeing (рэйс MH17) у небе над Данбасам у 2014 годзе.

«Гэтыя абвінавачванні каментаваць няма жадання і магчымасці, я не разумею абсалютна іх абгрунтаванасці, паколькі сістэмай супрацьпаветранай абароны мы не валодалі», — заявіў ён. На думку Барадая, працэс расследавання быў першапачаткова палітызаваны, а абвінавачаныя — «апалчэнне» і Расія — прызначаныя загадзя. «Са мной следчыя не звязваліся, і я не баюся нічога, маё сумленне чыстае ў гэтых адносінах», — адзначыў Барадай.

19 чэрвеня прадстаўнікі Аб'яднанай следчай групы, якія займаюцца расследаваннем крушэння самалёта, афіцыйна назвалі імёны чатырох падазраваных па крымінальнай справе: былога «міністра абароны» «ДНР» Ігара Гіркіна (Стралкова), Леаніда Харчанку, Алега Пулатава і Сяргея Дубінскага.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930