Знайсці
19.06.2019 / 15:489РусŁacБел

«Ніколі не бачыў такіх прыдуркаў!» Маладыя прыйшлі ў львоўскі ЗАГС у касцюмах дыназаўраў ВІДЭА

Пара ў Львове прыйшла на ўласнае вяселле ў касцюмах тыраназаўраў. Пра гэта паведамляе segodnya.ua.

Міхаіл і Саламія былі разам адзінаццаць гадоў. Пара вырашыла, што «проста зарэгістравацца» — не для іх. Маладыя з'явіліся на рэгістрацыю ў касцюмах дыназаўраў. У той жа час, пара не паведаміла пра сваё рашэнне бацькам і гасцям.

Па словах Саламіі, усе мінакі рэагавалі на незвычайныя касцюмы. Дырэктар ЗАГСа таксама прыйшоў да маладых і прызнаўся, што за гады працы «ўпершыню бачыў такіх прыдуркаў».

Адзначаецца, што цырымонія шлюбу прайшла без касцюмаў. У рэгістрацыі не адмаўлялі, але было б складана паставіць подпісы і надзець пярсцёнкі. На вяселлі нявеста з'явілася ў белай сукенцы, а жаніх — у джынсах і футболцы.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930