Знайсці
19.06.2019 / 15:252РусŁacБел

У Зэльве муж падпаліў жонку, калі тая спала

У гарадскім пасёлку Зэльва 17 чэрвеня нецвярозы муж падпаліў жонку, пакуль тая спала. 

У той дзень 55-гадовы мужчына выпіў, на працу не пайшоў. Жонка на яго насварылася, на гэтай глебе паміж імі здарыўся канфлікт, паведамляе абласная міліцыя.

Пасля сваркі мужчына вырашыў заняцца чымсьці карысным. Узяў бензатрымер з каністрай і паспрабаваў касіць траву. Жанчына заўважыла, што яе муж не спраўляецца з лёгкімі парывамі ветру, а значыць не зможа справіцца з газонакасілкай, забрала яе да сябе ў пакой і лягла спаць.

Мужчына вярнуўся ў дом, выпіў віна. Затым увайшоў у пакой да жонкі, убачыў там бензатрымер і каністру з бензінам. Абліў жонку бензінам і падпаліў яе. Жанчына прачнулася ад моцнага болю ў спіне. Муж убачыў, што ён нарабіў і дапамог патушыць полымя.

Жонку даставілі ў бальніцу, дыягнаставаўшы тэрмічны апёк галавы, шыі, тулава, верхніх канечнасцяў, пярэдняй паверхні сцягна 2, 3 ступені, інгалятарная траўма і апёкі верхніх дыхальных шляхоў, цяпер дактары змагаюцца за яе жыццё

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930