Знайсці
19.06.2019 / 15:1211РусŁacБел

У life:) у самым цэнтры Мінска скралі 120 цацак лісяня Лесіка

Учора на прыпынку каля ГУМа з рэкламнага шчыта скралі 120 мяккіх цацак — талісмана Еўрапейскіх гульняў лісяня Лесіка. Пра гэта CityDog.by паведамілі ў кампаніі life:).

Так было ўчора

— Мы ўпрыгожылі ўстаноўку, якая знаходзіцца каля ГУМа, да Еўрапейскіх гульняў: павесілі фотастэнд. Ён складаецца з трох рам: на адну з іх павесілі мяккія цацкі лісяня Лесіка — іх было 120 штук, на іншым размясціліся мячыкі, на трэцім - газон з надпісамі.

Гэтую зону мы паставілі ўчора ў канцы дня — каля 8 або 9-й вечара. А сёння нам дасылаюць фатаграфію: на стэндзе няма ніводнага лісяня, і два ніжніх шэрагі мячыкаў таксама выламаныя. Мы трохі ў шоку, гэта ж вандалізм. Цацкі былі добра прымацаваныя, таму мы нават не ўяўляем, як іх можна было скрасці, - распавялі ў кампаніі life:).

Так сёння

Кампанія life:) звязалася з рэкламным аператарам, які абслугоўвае шчыты на гэтым прыпынку. Той збіраецца пісаць заяву ў міліцыю.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930