Знайсці
19.06.2019 / 12:5712РусŁacБел

Атрымаў 2000 еўра «вельмі хітрым спосабам»: стала вядома, за што затрымалі мэра Салігорска

soligorsk-news.by

Старшыню Салігорскага райвыканкама Алега Паскробку затрымалі за лабіраванне інтарэсаў замежнай кампаніі ў час яго работы першым намеснікам міністра ЖКГ. Пра гэта TUT.BY паведаміла Вераніка Пасмецьева, старшы оперупаўнаважаны па асабліва важных справах ГУБЭЗ МУС

«Некалькі гадоў, займаючы пасаду першага намесніка міністра ЖКГ, з карыслівай і асабістай зацікаўленасці неаднаразова перавышаў службовыя паўнамоцтвы і атрымліваў ад прадстаўніка дадзенай камерцыйнай структуры незаконныя грашовыя ўзнагароды. Іх памер склаў 2 тысячы еўра», — распавяла Вераніка Пасмецьева.

Яна таксама адзначыла, што прыдуманы падазраваным спосаб атрымання грошай быў вельмі хітры і ў інтарэсах следства пакуль не выдаецца.

У дачыненні да чыноўніка заведзена крымінальная справа па ч. 3 арт. 426 (Перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў). Яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі

Паскробка з 2009 па 2012 год працаваў на кіруючых пасадах у адміністрацыі Фрунзенскага раёна г. Мінска, з 2012 па 2015 год узначальваў адміністрацыю Цэнтральнага раёна Мінска, з 2015 па 2017-ы быў першым намеснікам міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Мэра Салігорска затрымалі проста ў будынку аблвыканкама 

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930