Даслаць навіну
Знайсці
23.06.2019 / 16:35 24

Шэрынг-эканоміка будзе замяняць традыцыйную — тлумачым, што гэта і чаму важна 

Павялічыць выяву

Фота Сяргея Гудзіліна.

Уявіце, што вам спатрэбілася нейкая рэч. Вы можаце яе купіць, а можаце пазычыць ці арандаваць. На першы погляд здаецца, што лепш купіць, чым увесь час пазычаць альбо арандаваць. Але што рабіць, калі рэччу, якая вам цяпер неабходная, вы будзеце карыстацца не так інтэнсіўна?

Ці ёсць сэнс купляць, напрыклад, уласны дрыль, калі вы не будаўнік і на працягу ўсяго жыцця пакарыстаецеся ім хвілін 13-15? Альбо навошта купляць дарагі аўтамабіль, калі вы карыстаецеся ім рэдка? Ці рацыянальна набываць для вашай кампаніі памяшканне пад офіс, калі калектыў працуе дыстанцыйна і збіраецца разам для абмеркаванняў толькі раз на месяц? Напэўна, не. У такіх выпадках на дапамогу прыходзіць sharing economy, што можна перакласці як «эканоміка сумеснага ўдзелу», альбо «эканоміка сумеснага спажывання».

Што такое эканоміка сумеснага ўдзелу?

Гэта канцэпцыя, якая падкрэслівае здольнасць і прывілею фізічных асоб арандаваць ці пазычаць тавары, а не купляць іх. На прыкладзе з дрылём гэта азначае, што замест таго, каб купляць у кватэру ўласны дрыль, звычайнаму чалавеку больш рацыянальна пазычыць ці арандаваць яго. Бо калі абсталяванне дзесяцігоддзямі ляжыць і не выкарыстоўваецца, яно ніколі не акупіцца.

Павялічыць выяву

Фота Zivica Kerkez, Shutterstock.

Сумеснае карыстанне больш эфектыўнае і рацыянальнае, бо яно не дае такім рэчам, як дрыль, прастойваць. Да таго ж, яно дазваляе чалавеку, якому неабходна зрабіць дзірку ў сцяне, зэканоміць шмат грошай. А ўладальнік дрыля можа здаваць яго ў арэнду і зарабляць на гэтым. За кошт гэтага і спажывец, і ўладальнік ашчаджаюць грошы. У выніку — кожны можа дазволіць сабе больш, зрабіць сваё жыццё больш разнастайным. Парадаксальна, але адмовіўшыся ад валодання цэлай кучай малапатрэбных рэчаў, мы становімся багацейшымі, і якасць нашага жыцця падвышаецца!

Аналагічна ў прыкладах з аўтамабілем і памяшканнем. Прасцей, эканамічней і рацыянальней замаўляць таксі для сваіх нешматлікіх паездак, чым купляць уласную машыну, якая будзе амаль увесь час стаяць у гаражы, гніць і губляць сваю вартасць. А замест куплі ўласнага памяшкання часам прасцей пайсці ў каворкінг, які здае памяшканні на кароткі час.

Павялічыць выяву

Фота Zapp2Photo, Shutterstock.

Добра, але чаму я раней пра гэта не чуў? Гэтая канцэпцыя з’явілася нядаўна?

Сам тэрмін sharing economy з’явіўся адносна нядаўна, у апошняе дзесяцігоддзе. І сапраўды, актыўна эканоміка сумеснага ўдзелу/сумеснага спажывання пачала развівацца таксама нядаўна, але ў тым ці іншым выглядзе яна існавала і раней. Класічны прыклад sharing economy — самыя звычайныя бібліятэкі з кнігамі. І логіка тут дакладна такая ж, як і ў прыкладзе з дрылём, машынай ці памяшканнем: навошта купляць кнігі, якія будуць усё жыццё стаяць і займаць у кватэры месца, калі можна стварыць месца для сумеснага спажывання гэтых кніг (бібліятэку), дзейнасць якой будзе аплачвацца з падаткаў грамадзян альбо абаненцкай платы чытачоў.

Але ў 1990-я гады з’явілася тое, што зрабіла эканоміку сумеснага ўдзелу магчымай у самых розных сферах — інтэрнэт. Менавіта ён дазволіў стварыць тэхналагічныя платформы, дзякуючы якім уладальнікі і спажыўцы могуць непасрэдна камунікаваць адзін з адным з максімальнай хуткасцю і эфектыўнасцю. Дзякуючы доступу да інтэрнэту, абменныя аперацыі яшчэ ніколі раней не былі такімі простымі, як зараз.

Sharing economy — гэта абмен толькі фізічнымі рэчамі?

Не, гэта абмен любымі актывамі, яны могуць быць і нематэрыяльнымі таксама:

  • платформы для арэнды ўласнай нерухомасці (AirBNB, Couchsurfing),
  • платформы для арэнды аўтамабіляў (BlaBlaCar, Uber, Lyft),
  • платформы для крэдытавання, краўдфандынгу (Kickstarter, Indiegogo),
  • гарадскія аўтаматызаваныя сістэмы для арэнды веласіпедаў (NextBike),
  • каворкінгі,
  • пляцоўкі для продажу ўжытых рэчаў (eBay, Craigslist),
  • інтэрнэт-рэсурсы для фрылансераў (TaskRabbit, Care.com and Upwork),
  • платформы для абмену ведамі, талентамі і прафесійнымі навыкамі.

Акурат нядаўна ў Беларусі запрацавала такая платформа — Mentor.by. Сайт пазіцыянуецца як пляцоўка, дзе кожны можа як сам прапанаваць падзяліцца ўласнымі ведамі ці ўменнямі, так і адшукаць ментара, які падзеліцца сваімі. Гэта такі вялікі адкрыты каталог узаемавыгадных прапаноў, рынак ведаў, які стаў яшчэ адной формай sharing economy.

Павялічыць выяву

Не дзіва, што найбольш актыўна напаўняюцца абвесткамі раздзелы мовы, ІТ, бізнэсу і фінансаў, школьных прадметаў. Але ёсць і даволі штучны тавар, як беларускае красамоўства, этыкет, гульня маджонг ці хакей з мячом. Некаторыя просяць за перадачу ведаў грошы, іншыя гатовыя дзяліцца проста так, бясплатна. Платформу стварылі беларусы для беларусаў — акурат у той час, калі паўсюдна пачаўся трэнд на самаадукацыю. Зайдзіце і паглядзіце, як гэта працуе.

Хіба гэта не нагадвае Савецкі Саюз, дзе ўсё было нібыта агульным?

Вядома, калі чалавек з постсавецкай прасторы чытае пра sharing economy, першая асацыяцыя, якая з гэтай канцэпцыяй можа ўзнікнуць, — СССР. У эпоху сацыялізму людзі жылі ў камунальных кватэрах, працавалі ў калектыўных гаспадарках, а таксама дзяліліся рэчамі. Нягледзячы на знешняе падабенства, эканоміка сумеснага ўдзелу не мае ніякага дачынення да сацыялізму ці СССР.

У СССР людзі жылі ў эпоху татальнага дэфіцыту самых базавых тавараў і паслуг, і таму яны былі проста вымушаны дзяліцца адзін з адным. Цяпер жа сітуацыя ў свеце прынцыпова іншая. Тавараў больш чым дастаткова, і ты можаш без праблем валодаць самымі рознымі рэчамі. Sharing economy узнікла не для таго, каб абмежаваць свабоду чалавека і яго маёмасныя правы, і не як выклік на дэфіцыт (бо ніякага дэфіцыту няма), а для таго, каб у цяперашняй капіталістычнай эканоміцы выкарыстоўваць наяўныя рэсурсы больш эфектыўна і рацыянальна, каб чалавек стаў яшчэ больш свабодным у выбары тавараў і паслуг.

Павялічыць выяву

Фота Miriam Doerr Martin Frommherz, Shutterstock.

І якія ж плюсы ў эканомікі сумеснага ўдзелу?

1. Танныя тавары і паслугі

Эканоміка абмену грунтуецца на ідэі, што абмен пэўнымі таварамі, паслугамі і навыкамі з'яўляецца больш эфектыўным, чым валоданне. Гэта можа знізіць выдаткі на рэчы, паслугі і час. Напрыклад, калі вам трэба ўсяго раз на год скарыстаць бензапілу, то нашмат танней заплаціць 20 даляраў за арэнду, чым патраціць 1000 даляраў і больш на набыццё ўласнай. Выкарыстоўваючы што-небудзь ці каго-небудзь толькі ў выпадку неабходнасці, вам не прыйдзецца мець справу з выдаткамі на права ўласнасці і занятасці, такімі як страхаванне аўтамабіляў і здароўя, тэхнічнае абслугоўванне і падбор персаналу.

2. Дадатковы даход

Можна больш рацыянальна і эфектыўна выкарыстаць каштоўнасць сваёй уласнасці, напрыклад, транспартнага сродку, які ў адваротным выпадку будзе прастойваць у гаражы. Альбо таленту, які не будзе прымяняцца на карысць грамадства. Такім чынам вы можаце замяніць ці павялічыць даходы, якія маеце ад традыцыйнай працы.

3. Новыя і лепшыя магчымасці

Эканоміка сумеснага выкарыстання дазваляе атрымаць доступ да рэчаў, якімі валодаць проста непрактычна. Напрыклад, многія людзі проста не могуць дазволіць сабе аўтамабіль.

4. Выбудоўванне супольнасці

Многія платформы эканомікі сумеснага ўдзелу маюць убудаваныя рэйтынгі і агляды, якія дапамагаюць падтрымліваць сумленнасць уладальнікаў і спажыўцоў, а таксама выбудоўваць супольнасці па інтарэсах. Гэта дапамагае ўмацаваць сувязі ў грамадстве, а таксама давер адзін да аднаго. Нават калі вы проста абменьваецеся ведамі на адукацыйнай платформе, вы там можаце сустрэць сваіх патэнцыйных аднадумцаў, калег ці кадры для вашага бізнэсу.

5. Большая гнуткасць

У параўнанні з традыцыйнай эканомікай, эканоміка сумеснага ўдзелу больш гнуткая. Гэта значыць, напрыклад, што кіроўца Uber можа сам выбіраць часы сваёй працы, уладальнік кватэры можа сам выбіраць, калі здаваць яе праз AirBNB, каворкінг дазваляе не залежыць вашаму калектыву ад адной канкрэтнай лакацыі, а фрылансерам — самастойна планаваць свой працоўны графік. У выніку гэтага ў грамадстве развіваюцца навыкі самаарганізацыі.

6. Якасныя змяненні ў традыцыйных сферах эканомікі

Малаверагодна, што sharing economy у хуткім часе будзе цалкам выцясняць традыцыйную эканоміку. Але эканоміка сумеснага ўдзелу будзе прымушаць існуючыя традыцыйныя галіны станавіцца падобнымі на платформы для сумеснай працы, якія могуць мець выгаду для ўсіх удзельнікаў.

Напрыклад, у адказ на канкурэнцыю такіх кампаній, як Uber і Lyft, таксапаркі пачалі распрацоўваць мабільныя праграмы, якія дазваляюць пасажырам бачыць найбліжэйшых кіроўцаў, ацэньваць іх і праглядаць іх рэйтынг, не тэлефануючы дыспетчарам. Класічныя прадпрыемствы вымушаныя адаптавацца да дынамічных канкурэнтаў — і гэта прыносіць толькі карысць спажыўцам.

NN.by

0
Slawek / адказаць
24.06.2019 / 00:32
Mktx, Западнее от Бреста такое в каждом крупном и мелком городе и городишке, и даже в деревнях.
0
не для комментария,а для редакции. / адказаць
24.06.2019 / 06:34
. Не знаю на кого рассчитано это новшество. Утопическая ,левацкая идея. Мне не подходит.
0
Мордехай В. / адказаць
24.06.2019 / 09:39
Усё адносна. Нават рэперы зараз спяваюць, што ня трэба спускаць грошы на залатыя цацкi, бо гэта depreciable assets. Iнвестыцыя - гэта тое, што працуе. Што не працуе - гэта stuff, барахло.

1) Машына. Гэта добрая iнвестыцыя калi вы ёй карыстаецеся штодня (выдаткi на валоданне < выдаткi на арэнду/такci) цi карыстаецеся ёй для заробку самi. Ну, яшчэ вiшанька, калi гэта collectible - вы набылi нейкую рэдкую машыну, праз 20 год яна будзе ў 5 разоў даражэй.

Для большасцi гарадскiх жыхароў машына, калi новая ды яшчэ ў крэдыт, - гэта горшая iнвестыцыя. На ёй яны страцяць ня меньш за палову вартасцi. Але мо самаадчуванне, што ў мяне ёсць машына, гэта кампенсуе.

2) Жытло. Тут больш цiкава. Калi гэта вашае сямейнае гнездо i вы як кот адчуваеце, што вось яно, - так набывайце.
Але iнвестыцыя... гм... Лепей у краiне з жорсткай абаронаю правоў. Калi дом - freehold на зямлю. Калi кватэра - condominium corporation... Цi чыстая спекуляцыя на рынку, дзе ўсё расце, насельнiцтва маладое ды кватэр не хапае (у Азii - на правах рэкламы).

У таёжным саўку хто ўкладаўся перад Крымам - страцiлi палову вартасцi ды нiколi не вернуць. Прывiтанне, асобы шлях.  Да таго ж панэлькi тыя... Гм, адключаць раён на зiму,  усё - капец вашай iнвестыцыi, кап рэмонт. А праз 30-40 год  развальвацца пачынаюць. Некаторыя i раней.

Зараз у Маскве набудавалi як кiтайцы ва ўнутранай Манголii - можна тыя кватэры блокамi купляць, са скiдкамi да 25%. Адразу ў  пошту пiшуць - 20 кватэр тут, 15 кватэр там.

У Мiнску таксама пачынаецца насычэнне, але прыдворная манапалiзацыя яго крыху стрымлiвае. Рынак трымаўся на нягеглай iнвестыцыйнай стратэгii - набыць па iльготным цэнам, прадаць па свабодных.
Без мiграцыi адное ня будзе каму iх перапрадаваць - беларусы старэюць, як шведы, але да нас амаль нiхто не едзе. 30 гадовыя раёны ўжо замшэлыя гетта, малацiкавыя як iнвестыцыi. Тыя ж азербайджанцы ды рускiя таксама нешта новым дамам аддаюць перавагу. Каб паркоўка была ды ў калiдоры можна было размiнуцца.

Бо праблема тое, што тычыцца ў нас усяго - ад дамоў да бальнiц, ад дарог да дварцоў... Пабудаваць пабудуюць, у пазалоту нават закатаюць, але maintenance - абслугоўванне, парадачак гэты самы знакамiты - толькi на суботнiках перад 9 мая. Таму ўсё занепадае шпарчэй, чым у краiнах, дзе джунглi ды спёка. 

Дамы, што будавалiся 15-20 год таму ў Мiнску выглядаюць гэтак жа журботна як дамы, 30-40 гадоў. Нават "ылiтныя", у якiх з ылiтнасцi будка ды шлагбаум.

3) Stuff. Я чалавек старамодны. Для мяне не праблема падарожнiчаць за 4-5-6 чумаданамi. Магу i паўдома з сабою перавезцi на новае месца.

Але для большасцi гэта праблема - пераплачваць за багаж, наймаць насiльшчыкаў
ды г.д. Таму рэальна, трэба ацэньваць, колькi рэчаў (хiба ў кг цi м3 на пакой/напрамак актыўнасцi) вам трэба. З таго людзi, што жывуць актыўна ў прасторы, цягаюць з сабой меньш.


У iдэале, бiаметрычны доступ да рахунку - гэта ўсё, што вам трэба. Астатняе, можна набыць, узяць у арэнду,  чалавека вызваць. Чалавекаў на зямлi 7 мiльярдаў, i вытворчасць спыняецца толькi ў палове краiн.

Эканомiка i будуецца з таго, што як мага шмат людзей у яе ўключаны. Таму не жлобцеся даваць чаявыя ды наймаць людзей. Вам гэта вернецца, праз кошт вашых iнвестыцый.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31