Знайсці
19.06.2019 / 11:208РусŁacБел

У БНТУ нахабна хлусяць валанцёрам Еўрагульняў: Не з'явіцеся па сямейных абставінах на рэпетыцыю — анулюем сесію

Намесніца дэкана па выхаваўчай рабоце Аўтатрактарнага факультэта БНТУ Алена Грыневіч запалохвае студэнтаў-валанцёраў Еўрапейскіх гульняў. Яна падманвае, што ім могуць ануляваць сесію, калі яны не з'явяцца нават на рэпетыцыю па сямейных абставінах.

Скрыншот з каардынацыйнага вайбер-чата, у якім Алена Грыневіч напісала свае пагрозы, апублікаваў адзін тэлеграм-канал.

Алена Грыневіч, фота Minsknews.by

Вось што яна напісала: 

«Дарагія валанцёры. Вельмі прашу, настойліва прашу ўдзельнічаць ва ўсіх мерапрыемствах, на якія прыходзяць запрашэнні ў асабісты кабінет. ВНУ дадзена права ануляваць вынікі сесіі валанцёрам, якія па нейкіх прычынах не прыйшлі хаця б на адну рэпетыцыю або сказалі сваім кіраўнікам, што ў іх сямейныя абставіны. Учора прыйшоў спіс, на вялікі жаль, там ёсць адна з нашых студэнтак. Яшчэ раз настойліва прашу ўсіх наведваць ўсе мерапрыемствы і памятайце, што ў вас ёсць фінансавыя абавязкі перад дырэкцыяй гульняў, за якія кожны адказвае асабіста. Веру ў вас і спадзяюся мы годна дамо рады», — так выглядае паведамленне Грыневіч, якое трапіла ў інтэрнэт.

Ці сапраўды ў БНТУ могуць ануляваць вынікі сесіі валанцёрам? 

Вядома, што не. Пра гэта «Нашай Ніве» расказаў першы прарэктар Георгій Вяршына. 

«Такога права ні ў адным універсітэце няма! Гэта няпраўда! Я зараз праверу гэтую самадзейнасць. Але пакуль я сам не бачыў, таму схільны лічыць, што гэта нейкія плёткі», — сказаў Вяршына. 

Сама Грыневіч пакуль недаступныя для каментара.

АЯ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930