Знайсці
19.06.2019 / 10:376РусŁacБел

У 55 гадоў памёр музыкант Леанід Нарушэвіч («Князь Мышкін»)

Мінулай ноччу не стала музыканта Леаніда Нарушэвіча, піша Радыё Рацыя.

Леанід Нарушэвіч пачаў граць напрыканцы 1980-х, быў чальцом гуртоў «Інтэр» і «Зарціпо», працаваў гукарэжысёрам на розных мінскіх радыёстанцыях.

У 1991-м стварыў уласны калектыў інтуітыўнай імправізацыі «Князь Мышкін», з якім выступаў да апошніх дзён. Праз гурт прайшлі дзясяткі музыкаў розных пакаленняў, засталіся дзясяткі студыйных і канцэртовых запісаў. За час існавання гурт паспеў выступіць у розных гарадох Беларусі, Польшчы, Чэхіі, Літвы ды Расіі, паўдзельнічаць у тэатральных пастаноўках, тэлеперадачах і фестывалях, запісаў шэраг саўндтрэкаў для кіно. Цягам 1990-х Леанід Нарушэвіч праводзіў уласны фэст «Сіні Перац».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930