Знайсці
19.06.2019 / 07:597РусŁacБел

Знакамітую турму на Лукішках у Вільні закрыюць ужо ў ліпені. А грамадзян пусцяць на экскурсіі

Царква Мікалая-цудатворцы ўваходзіць у турэмны комплекс, фота Delfi

Лукішскае СІЗА-турма ў Вільні будзе пераселена ў пачатку ліпеня, паведаміў міністр юстыцыі Эльвінас Янкявічус, паскараючы перанос турмы на паўгода, піша Delfi.

«У пачатку ліпеня закрываецца Лукішская турма. У самым пачатку ліпеня (там не будзе) ніводнага (зняволенага)», — сказаў журналістам міністр.

Янкявічус адзначыў, што пасля перасялення турмы тэрыторыя будзе адкрыта гараджанам.

Лукішскі комплекс складаецца з шасці будынкаў, якія знаходзяцца ў цэнтры Вільні.

У турме на Лукішках, пабудаванай у пачатку ХХ стагоддзя, сядзела нямала беларусаў, перш за ўсё калі Вільня ўваходзіла у склад Польшчы, у тым ліку Максім Гарэцкі, Францішак Аляхновіч, Максім Танк, Рыгор Шырма, Барыс Кіт.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера