Знайсці
19.06.2019 / 06:56РусŁacБел

Дональд Трамп заявіў пра старт прэзідэнцкай кампаніі

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў пра намер балатавацца ў прэзідэнты на выбарах 2020 года. Пра гэта ён паведаміў, выступаючы перад прыхільнікамі ў горадзе Арланда (Фларыда).

«Сёння я стаю перад вамі, каб афіцыйна запусціць сваю кампанію па барацьбе за прэзідэнцкі фатэль», — сказаў Трамп. Ён таксама заклікаў амерыканцаў прыходзіць на выбары 3 лістапада 2020 года, каб «скончыць з гэтай карумпаванай сістэмай».

Прыхільнікі Трампа ўспрынялі яго прыезд з энтузіязмам: некаторыя з іх занялі чаргу для куплі квіткоў на выступ прэзідэнта яшчэ за 40 гадзін да пачатку, паведамляла выданне Orlando Sentinel.

Рашэнне Трампа абвясціць пра вылучэнне менавіта ў Арланда не выпадкова. З усіх «штатаў, што вагаліся, дзе той перамог у 2016-м годзе, яго перавага ў Фларыдзе была самай вялікай, і зараз прэзідэнт хоча паўтарыць такі поспех, піша РБК.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера