Знайсці
18.06.2019 / 14:307РусŁacБел

Зяленскі прапанаваў варыянт заканчэння вайны на Данбасе

president.gov.ua

Абмен палоннымі мог бы сведчыць аб намеры абодвух бакоў урэгуляваць канфлікт на Данбасе. Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў аўторак на сустрэчы са старшынёй нямецкага бундэстага Вольфгангам Шойбле, перадае «Інтэрфакс-Украіна».

Паводле яго слоў, абмен людзьмі мог бы адбыцца ў фармаце «15 на 15» ці хаця б «10 на 10». Такім чынам было б прадэманстравана імкненне ўдзельнікаў канфлікту да дээскалацыі, удакладніў кіраўнік дзяржавы, абмяркоўваючы пытанне спынення вайны ў Данбасе і вяртання закладнікаў.

Зяленскі таксама паведаміў, што Украіна ўжо цяпер рыхтуе праект развіцця Данбаса. «І тут Еўропа можа дапамагчы», — адзначыў ён, дадаўшы, што плануе работы па аднаўленні школ, дзіцячых садоў і дарог.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера