Знайсці
18.06.2019 / 10:563РусŁacБел

Прэмію імя Васіля Быкава перафарматуюць

22 чэрвеня на радзіме Васіля Быкава ў вёсцы Бычкі пройдзе мемарыяльная імпрэза ў гонар пісьменніка. Але ўганаравання быкаўскай прэміяй «За свабоду думкі» не будзе. Пра гэта Радыё Свабода паведаміў заснавальнік прэміі Аляксандр Мілінкевіч.

Па яго словах, наспела патрэба ў перафарматаванні прэміі.

«Ужо калі мы адзначалі 10-годдзе прэміі імя Васіля Быкава «За свабоду думкі», разумелі, што яна патрабуе абнаўлення і перафарматавання, — кажа Мілінкевіч. — Узнагарода не мусіць быць так шчыльна звязаная са мной ці рухам «За свабоду», прэмія павінна стаць сапраўды народнай, бо Быкаў — гэта не толькі выбітны пісьменьнік, ён адзін з духоўных лідараў нацыі, яго часцінка жыве ў кожным свядомым беларусе».

Паводле Мілінкевіча, у гэтым годзе яму проста фізічна не ўдалося рэалізаваць задуманы план перафарматавання.

«У наступным годзе не толькі былыя лаўрэаты, а і кожны жыхар краіны зможа паўплываць на выбар намінантаў, а пазней прагаласаваць за чарговага пераможцу, — сказаў ён. — Таму для вызначэння лаўрэата шырока выкарыстаем сацыяльныя сеткі. Падрыхтоўка да цырымоніі ўручэння прэміі будзе суправаджацца кампаніяй папулярызацыі твораў і жыццёвых прынцыпаў Быкава».

У рэалізацыі праекта будуць задзейнічаныя розныя грамадскія ініцыятывы і арганізацыі, у тым ліку рух «За свабоду». У склад рабочай групы, якая зацвердзіць канцэпцыю абноўленай прэміі Васіля Быкава, увойдуць Святлана Алексіевіч, Уладзімер Арлоў, Лявон Вольскі, Зміцер Дашкевіч, Юры Зісер, Святлана Калінкіна, Глеб Лабадзенка ды іншыя.

Адначасова будзе ісці праца, каб забясьпечыць стабільнасць фінансавання прэміі, плануецца дыверсіфікацыя яе крыніцаў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930