Знайсці
18.06.2019 / 09:464РусŁacБел

Былы міністр фінансаў Кудрын не выключае сацыяльнага выбуху ў Расіі

Кіраўнік Падліковай палаты Аляксей Кудрын выказаў занепакоенасць падзеннем узроўню жыцця ў краіне і назваў беднасць ганьбай Расіі. Пра гэта эфіры праграмы «Познер» на Першым канале

«Цяпер каля 12,5 мільёна чалавек знаходзяцца за мяжой беднасці, 70 працэнтаў нашых бедных грамадзян пражывае ў сем'ях, у асноўным гэта дзеці», — канстатаваў Кудрын.

Ён таксама адзначыў, што эскалацыя такой сітуацыі на фоне адносна паспяховай сітуацыі ў іншых краінах можа прывесці да сацыяльнага выбуху. «Беднасць ў Расіі стала ганьбай», — указаў ён.

Паводле яго слоў, у краіне пры такім узроўні ВУП на душу насельніцтва і іншымі эканамічнымі паказчыкамі, не павінна быць такой колькасці бедных, асабліва ў сем'ях.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930