Даслаць навіну
Знайсці
17.06.2019 / 20:33 5

Дэпутаты ў Літве запатрабавалі ад Adidas не выкарыстоўваць сімволіку СССР

У панядзелак літоўскія кансерватары заклікалі германскага гіганта па вытворчасці спартыўнага адзення Adidas спыніць гандаль адзеннем з савецкай сімволікай, піша Delfi.

Павялічыць выяву

Такі зварот палітыкі накіравалі ў сувязі з тым, што ў сацыяльных сетках пачалі распаўсюджвацца фота, дзе відаць, як у крамах Adidas у Лондане выстаўлены жаночыя майкі з гербам СССР.

«Міжнародныя карпарацыі павінны ўлічыць гістарычныя факты, паважаць памяць ахвяр і ўстрымацца ад заахвочвання савецкай настальгіі ці апраўдання злачынстваў, учыненых таталітарнымі рэжымамі», — гаворыцца ў звароце лідара кансерватараў і яго намесніка.

«У свеце бы сапраўды не зразумелі, калі б Adidas вырабіў тэматычную лінію адзення з нацысцкай сімволікай, аднак чамусьці на савецкія знакі заплюшчваюць вочы. Мы перакананыя, што ёсць і іншыя спосабы святкавання спартыўных перамог, а не ўслаўленне рэжыму, адказнага за смерці і пакуты мільёнаў», — гаворыцца ў звароце.

Літва была акупаваная СССР у 1940-1941 і ў 1944-1990 гадах.

NN.by

29
Брыдкая пачвара / адказаць
17.06.2019 / 22:29
Крывадушная краіна. За час т.З. савецкай акупацыі ў склад дадаліся Віленшчына з перажна пражываўшымя беларусамі і палякамі, і наваколле Мемеля з немцамі. Фактычна Савецкая ўлада анексавала ў карысць Літвы ад Беларусі і Польшчы тэрыторыі, якія пры ніякіх іншых раскладах не былі б літоўскімі. А яны так да СССР ....
4
Вітольд / адказаць
18.06.2019 / 01:34
Брыдкая пачвара дарма маскіруцца пад беларуса. Гэта звычайная камуняцкая бэ. На лобе сабе намалюй савецкую свастыку -- "семп-і-молат", калі ты так закаханы ў Саўдэпію. А беларусаў не прыплятай да свайго ананізму па сканаўшай імперыі бальшэвіцкіх галадранцаў.
4
Брыдкая пачвара / адказаць
18.06.2019 / 10:12
Вітольд, ідзі і далей ліжы ж... літоўцам. Такія гора патрыёты і зараз гатовы раскудлачаць Беларусь на карысць расейцам, палякам,Літве за 30 сарэбранікаў
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31