Знайсці
17.06.2019 / 17:473РусŁacБел

У Нямеччыне мэрам горада ўпершыню выбралі замежніка

Дацкі грамадзянін Клаўс Рухе Мадсен выйграў другі тур выбараў у паўночным нямецкім горадзе Ростак, стаўшы першым замежнікам, які атрымаў пасаду мэра, паведамляе DW.

Мадсен балатаваўся як незалежны кандыдат і атрымаў каля 57% галасоў, апярэдзіўшы Штэфена Бокхана з «Левай» партыі.

Кандыдатуру 46-гадовага кандыдата падтрымалі Хрысціянскія дэмакраты канцлера Ангелы Меркель (ХДС) і Свабодныя дэмакраты, якія не выстаўлялі сваіх уласных кандыдатаў.

Мадсен родам з Капенгагена, пачаў жыць у Германіі з 1992 года і пераехаў у Ростак праз сем гадоў.

Жонка Мадсена будзе кіраваць бізнэсам на працягу яго 7-гадовага тэрміну на пасадзе мэра.

Публікуецца ў межах спецыяльнай рубрыкі «Навіны Германіі»

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930