Даслаць навіну
Знайсці
17.06.2019 / 14:34 26

Лідар «Гавары праўду» Дзмітрыеў: Антыруская апазіцыя і ўлады спекулююць, што заўтра прыдуць рускія танкі

Кіраўнік кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзмітрыеў у чэрвені прыняў удзел у эканамічным форуме, які праходзіў у Санкт-Пецярбургу. Па выніках форуму Дзмітрыеў даў інтэрв’ю Уладзіміру Рыжкову для радыё «Эхо Москвы». Вось некаторыя моманты з гэтага інтэрв’ю.

Павялічыць выяву

«Чаго баяцца ў Мінску? Я нядаўна быў у беларускай сталіцы на круглым стале, які ладзіў Анатоль Лябедзька, дык там былі чуваць такія словы, як «акупацыя» Беларусі Расіяй, «паглынанне», «захоп», — адзначыў Рыжыкоў.

«Кожны баіцца таго, што можа ўявіць. Частка апазіцыі, якая заўсёды была антыруская, канечне ж, баіцца і спекулюе на тэме, што заўтра прыдуць рускія танкі. І на гэтай жа тэме часткова спекулюе ўлада, як бы дзіўна ні было. Нас жа расціснуць, калі мы тут крыху пусцім кагосьці эканамічна ці не эканамічна, кажуць. Але на справе не бачна, каб улады чагосьці баяліся.

Беларуская ўлада ў дачыненні Расіі баіцца двух рэчаў: [па-першае,] крайне жорсткай пазіцыі па саюзнай дзяржаве. Адпаведна, што нельга будзе адмовіцца. Гэта будзе каштаваць так шмат, што можа не ўтрымацца і ўлада», — адзначыў Дзмітрыеў.

«Скажам проста: калі расійская ўлада абрэжа дапамогу, то ці ўтрымаецца беларуская эканоміка і сацыяльная сфера», — сказаў на гэта Рыжкоў.

«Калі Масква абрэжа эканамічныя магчымасці для Беларусі, тады гэта стане прамой пагрозай для Лукашэнкі. І пагрозай будзе не народ, а вялікае кола людзей вакол Лукашэнкі. Народ туды нават не паспее дабегчы. І другое, Лукашэнка баіцца ўзрастання актыўнасці Расіі ўнутры Беларусі», — адказаў на гэта Дзмітрыеў.

ЗП

4
Ян Севярын Бакей / адказаць
17.06.2019 / 22:30
ну канешне, андруша, мы тут усе сьпікулянты на тэму рускіх танкаў, якія самыя мірныя танкі ва ўсім сьвеце і ніколі нідзе і нікому нічога...( а разам з намі  сьпікулююць Крым, Данбас, Абхазія-Асеція-Грузія, Прыднястроўе і Чачня... а ў каго памяць нармальная, то і Вільню-1991, і Чэхаславакію 1968 памятаюць)
паўтаруся яшчэ раз, некалі ўжо пісаў. Быў такі рускі генерал Курапаткін, "праславіўся" паразамі ў японскую, магчыма, за гэта пайшоў на павышэньне і ўжо на пасадзе ці не ваеннага міністра падаў рапарт Мікалаю Другому. Дык вось , прааналізаваўшы 200 гадоў расейскай гісторыі (1700-1900) ён налічыў, здаецца, 127 гадоў, калі Расея вяла баявыя дзеяньні, і толькі здаецца тры гады вайна была абарончая, на як бы сваёй тэрыторыі ( хаця там яшчэ можна паспрачацца, насколькі то была свая- да прыкладу,Беларусь-ВКЛ ў напалеонаўскай кампаніі ці той жа Крым у 1855ым...) вось такія яны "мірные люді", расейцы...
27
Брыдкая пачвара / адказаць
17.06.2019 / 22:49
Усё амаль дакладна. Частка апазіцыі ўжо даўна ідзе адным напрамкам з уладай, той гавораць рознымі словамі. Стоіць нашаму кіраўнікам пачаць сварыцца з расейскай уладай, як уздымаецца вэрхал пра акупацыю, не да спадобы беларускім уладнікам зрабіўся амбасадор Бабіч—адразу на яго накінуліся рознабаковыя барацьбіты , і такіх прыкладаў шмат. Нават тут на форуме розныя тролі з дзяржаўных аналітычных цэнтраў любую значную падзею стараюцца раскрыць у патрэбным ўладзе кірунке. Во і зараз ,як пачалі варушыцца ад дастаткова справядлівых слоў Дзмітрыева. Прычым разнабаковасці ў коментах няма, паўсюжна крэмлеўскія агенты і скрэпныя ватнікі. А ідэіных апазіцыянераў -артадоксаў, як напрыклад Пазняк, ніхто нават і не кліча, і не пытаецца.
1
Дзмітрый Бабруйскі / адказаць
18.06.2019 / 08:34
4okto, так, гэта той самы мутны дзеяч, які пасля Плошчы у 2010 годзе на камеру слёзна каяўся, распавядаў, што ён пайшоў на паваду ў гэтай апазіцыі, абвінаваціў ва ўсім Някляева, а сам сказаўся быццам ні пры чым.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31