Даслаць навіну
Знайсці
17.06.2019 / 12:49 48

«Дранікаў у меню не будзе». Заснавальнік бара «Каліноўскі» пра адносіны з дзяржорганамі, беларускую мову і вясковыя інтэр'еры

У выхадныя на самай тусовачнай вуліцы Мінска адкрыўся незвычайны бар — «Kalinoŭski». Яго заснавальнік Аляксей Славута расказаў «Нашай Ніве», чаму натхніўся менавіта гэтым героем, ці былі праблемы з узгадненнем інтэр'еру з цытатамі з «Мужыцкай праўды» і чаму ўвечары ў бары гучаў — сорамна сказаць — Леанід Агуцін.

Павялічыць выяву

Бар знаходзіцца на Зыбіцкай, 4.

Аляксей Славута — прадпрымальнік. Мае фермерскую гаспадарку, дзе вырошчвае яблыкі, вядзе праекты ў сферы нерухомасці. Адкрыць уласны бар было яго марай.

— Мне са школы падабаўся Кастусь Каліноўскі. Гэта беларускі нацыянальны герой. Плюс ён мой зямляк: мая сям’я — па лініі бацькі і маці — родам з Мастоўскага раёна. Я і зараз езджу ў тыя мясціны. Там дагэтуль жывуць сваякі, у стрыечнай сястры дом застаўся ад бацькоў, — расказвае Аляксей. —

Ідэі, якія Каліноўскі пісаў некалі ў «Мужыцкай праўдзе», вельмі актуальныя і цяпер. Мне не падабаецца, калі яго спрабуюць палітызаваць, кажуць, што ён паляк, а не беларус. Мне б хацелася больш расказаць пра гэтага чалавека, данесці да людзей, кім ён быў.

Павялічыць выяву

Аляксей Славута.

Чаму менавіта бар? Прадпрымальнік тлумачыць: цяпер гэта самае папулярнае месца для стасункаў і сустрэч.

— Бар мае на ўвазе нейкае бунтарства, вяселле, рамантыку. Многія рэвалюцыі, напэўна, зараджаюцца вось так, падчас размоў.

Вуліца Зыбіцкая была выбрана спантанна. Аляксей выпадкова ўбачыў аб’яву, што там здаецца памяшканне, заключыў дагавор арэнды і ўжо праз паўтара месяца адкрыўся бар. «Мне кажуць, што гэта адзін з рэкордаў па хуткасці адкрыцця ўстановы ў Мінску», — усміхаецца прадпрымальнік.

Дызайн інтэр’ера ён распрацоўваў сам. Хацеў адысці ад вясковай тэматыкі, якую часта абыгрываюць ва ўстановах з нацыянальным каларытам.

— Я хацеў паказаць іншую Беларусь, якая славілася тым, што ў нас было шмат шляхты. Мы павінны ганарыцца, што нашы продкі былі адукаванымі, культурнымі людзьмі. Плітка, якой дэкараваная барная стойка, пераклікаецца з кафляй для старых комінаў, дэкор сцен нагадвае інтэр’ер маёнткаў таго перыяду, жырандолі выкананы ў замкавым стылі. І ў той жа час ёсць нейкі лофт.

Павялічыць выяву

Бар працуе пакуль у тэставым рэжыме, таму падаюць толькі аўтарскія кактэйлі. Ежа ў меню з’явіцца праз пару тыдняў.

— Мы супрацоўнічаем з Арцёмам Ракіцкім, шэф-кухарам кафэ-гасцёўні «Чэхаў», які прапагандуе новую беларускую кухню. У меню будуць толькі халодныя закускі — гатаваць іншыя стравы тэхнічна не дазваляе памяшканне. Плюс у нас больш піцейная ўстанова.

Дранікаў не будзе, але прапануем нейкую інтэрпрэтацыю. Усе закускі — на беларускі лад. Мы не імкнемся аднавіць старадаўнія стравы — хочам паказаць нешта новае.

Урачыстае адкрыццё і прэзентацыя кухні запланаваны на 3 ліпеня, на афіцыйны Дзень незалежнасці. «Мне здаецца, будзе сімвалічна», — заўважае заснавальнік.

Праблемы на стадыі ўзгаднення? Па словах Аляксея, іх не было: «Усе, хто прыходзіў да нас, у тым ліку з дзяржаўных інстанцый, казалі: малайцы, хлопцы, што робіце нешта пра Беларусь».

А вось абслугоўвання на роднай мове не прадуглежана. Заснавальнік не хавае: персанал дрэнна размаўляе па-беларуску.

— Мы не ставілі перад імі такую задачу, калі набіралі. Тым больш сярод работнікаў ёсць расіяне, бармэн — афрыканец. Мы не хочам настойваць. Хоць вось якая цікавая рэч: мне бармэны самі напісалі ў чаце, што варта запісацца на нейкія курсы, каб падцягнуць беларускую мову, бо шмат людзей, якія прыходзілі, размаўлялі на ёй. Гэта, мне здаецца, самы лепшы вынік.

У некаторых гасцей былі нараканні на музыку ў бары — маўляў, песні Леаніда Агуціна зусім не вяжуцца з атмасферай месца.

— У нас ёсць арт-дырэктарка Даша Пушкіна, вядомая мінская дыджэйка. Яна падбірае музычнае суправаджэнне, значыцца, так бачыць, — каментуе заснавальнік «Каліноўскага». — На будучыню мы хочам запрашаць беларускія калектывы, які будуць у нас граць па выходных. У астатні час — сучасная танцавальная музыка, плюс-мінус як і ў астатніх установах.

Наталля Лубнеўская

9
Valadzimir / адказаць
18.06.2019 / 11:42
А яшчэ, мяркую, тут дарэчы будзе прыгадаць страціўшую, як і трэба было чакаць, цікаўнасьць грамадзкасьці пяцімесячнай даўніны разьню ў Стоўпцах, якую зладзіў школьнік, які "осознавал преступный характер своих действий и мог руководить ими... не находился ни в состоянии алкогольного опьянения, ни под воздействием наркотических средств и психотропных веществ." 
Калі зыходзіць з версіі, што школьнік зьдзейсьніў гэтае злачынства, пераўтварыўшыся на некаторы час у зомбі з-за нейкага псіхалагічна-гіпнатычнага ўздзеяньня праз кампутарныя сацыяльныя сеткі, то для сілаў, якія, магчыма, правялі гэты пасьпяховы для іх эксперымент і якія безумоўна варожыя беларускаму народу, цяпер, каб рэалізаваць сваю магчымую практычную разбуральную мэту - падзяліць беларусаў на дзьве люта ненавідзячыя адна адну часткі (як гэта адбылося на Украіне), - трэба было б паўтарыць гэткую жудасную "аперацыю" з зомбі-кілерам ў большым маштабе. 
Калі зыходзіць з гэтай версіі, то абмяркоўваемая "нацыянал-патрыятычная" забегайлаўка, магчымы будучы "штаб" бухіх буйна-рамантычных "рэвалюцыянераў"-"майдаунаў" (ў якой, дарэчы, дамінуючы колер інтэр'еру, прычым нават столі - узбуджальнага насычанага каляровага адценьня), як здаецца, проста ідэальна для гэтага падыходзіць.
0
Inger / адказаць
18.06.2019 / 16:05
Polak z Polski, bo w naszych mowach jest przyjęte nazywać osoby szczególnie lubiane, darzone ciepłym uczuciem, nawet i zasłużone, imionami w formie pieszczotliwo-zdrobniałej - Marysieńka (Sobieska), Mała Tereska od Dzieciątka Jezus, Janek (Wiśniewski)...
0
Polak z Polski / адказаць
19.06.2019 / 14:58
Inger, dzięki za objaśnienie
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31