Даслаць навіну
Знайсці
17.06.2019 / 12:05 1

Куды паехаць на Купалле — сем пляцовак, дзе будуць гулянні

Купалле — адно з самых старажытных і містычных святаў, што аб’ядноўвае ўсходніх славян. У кожнага народа склаліся свае традыцыі святкавання летняга сонцастаяння. Але, напэўна, менавіта ў Беларусі яны захаваліся найбольш поўна, адметна, каларытна. Мы сабралі для вас варыянты, куды можна паехаць пашукаць чароўную папараць-кветку, паскакаць праз вогнішча і павадзіць карагоды.

Павялічыць выяву

1. Купальскае кола

Фестываль насычаны народнай музыкай, гуляннямі, абрадамі ў найлепшых традыцыях сапраўднай беларускай культуры. Сёлета фэст адбудзецца ўжо ў 11-ы раз. Гасцей і ўдзельнікаў традыцыйна чакаюць мноства пляцовак і забаў, рэканструкцыя святкавання Купалля, а таксама маштабная канцэртная праграма.

Павялічыць выяву

Сам фэст пройдзе ў Музеі народнай архітэктуры і побыту (музей знаходзіцца за 4 км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо). Арганізатары раяць дабірацца туды альбо на сваіх аўтамабілях, альбо грамадскім транспартам: ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя», прыпынкаў «Пятроўшчына», «Малінаўка-6» ідуць прыгарадныя аўтобусы ў напрамках: Мінск — Дубянцы, Чыкі, 170Э а таксама маршрутнае таксі 1277.

Калі?

21 чэрвеня 18:00-22:00

22 чэрвеня 14:00-22:00

23 чэрвеня 14:00-19:00

Квіткі можна набываць на кожны дзень фестывалю, а таксама на ўсе адразу.

— Квіток на 21 чэрвеня — 15 рублёў (толькі ў касе музея),

— Квіток на 1 дзень фестывалю (22 або 23 чэрвеня) — 35 рублёў,

— Квіток, набыты да 20 чэрвеня на 2 дні фестывалю (22-23.06.19) — 50 рублёў (дае права бясплатнага наведвання і 21.06.19),

— Квіток, набыты з 21.06.19 на 2 дні фестывалю (22-23.06.19) — 55 рублёў (дае права бясплатнага наведвання і 21.06.19).

— Дзецям да 7 год — бясплатна.

Анлайн квіткі можна набыць на bezkassira.by/kupalskaekola2019.

Дзе: Музей народнай архітэктуры і побыту, аг. Азярцо

Калі: 21-23 чэрвеня

Колькі: 15.00 — 55.00 BYN

2. Свята Сонца

Таксама этнафестываль. Арганізатары абяцаюць прадставіць на фэсце ўсе віды фолк-музыкі: фолк / фолк-рок / фолк-метал / пэган, а таксама сумежныя кірункі. Тут зайграюць і «Стары Ольса», і NaviBand, і гурт Pawa, і многія іншыя.

Павялічыць выяву

Праграма будзе насычанай: этна-пляцоўка, рамесныя майстэрні, старадаўні кірмаш, лучны, арбалетны цір, факельнае шэсце, і, вядома, шмат музыкі. На фэсце будзе аргнізаваны намётавы гарадок.

Развернецца «Свята Сонца» ў музеі «Дудуткі», што знаходзіцца за 40 км ад Мінска. Вось так выглядае мапа праезду:

Павялічыць выяву

22 чэрвеня фэст пачнецца а 10-й гадзіне раніцы і працягнецца да самай ночы. 23 чэрвеня гуляць будзем з 10:00 да 17:00.

Вельмі дэталёва пра квіткі, праграму, праезд напісана на сайце арганізатараў.

Дзе: Музей «Дудуткі»

Калі: 22-23 чэрвеня

Колькі: 7.00 — 40.00 BYN

3. Жук-Трэйл #12 Купалле

Масавыя забегі ў Купальскую ноч (і дзень) на розныя дыстанцыі: 5, 10 і 21 кіламетр. Маршрут пракладзены па палявых і лясных сцежках, па глыбокіх ровах. Даўжыня круга — 5 км. У залежнасці ад абранай дыстанцыі, удзельнікі прабягаюць адзін, два ці чатыры кругі. На фінішы ўдзельнікаў чакае памятны медаль. Апроч таго — фатограф на дыстанцыі, гарбата, печыва і садавіна на пункце харчавання, а таксама вялікае купальскае вогнішча на фінішы. Забегі ладзяцца як ноччу, так і днём. На начны забег трэба ўзяць ліхтар.

Павялічыць выяву

Рэгістрацыя на ноч

Рэгістрацыя на дзень

Можна прыехаць са сваім намётам і пасля забегу выдатна адпачыць.

Забегі ладзяцца 6-7 ліпеня ля парка забаў «Кукуполіс» (30 км ад Мінска). Вось схема праезду:

Павялічыць выяву

Начны забег пачнецца а 00:00, дзённы — а 12:30.

Квіткі анлайн можна набыць на bezkassira.by/nochnojzabegkupalle.

Калі ў вас засталіся пытанні, адказы на іх вы можаце знайсці на сайце арганізатараў.

Дзе: «Кукуполіс»

Калі: 6-7 ліпеня

Колькі: 10.00 — 39.00 BYN

4. Купальская ноч у Купалавым доме

Літаратурны музей Янкі Купалы не змог абмінуць увагай свята, што дало псеўданім беларускаму песняру. Тут правядуць квэст «У пошуках папараць-кветкі» па музеі і тэрыторыі парку. Таксама гасцей свята чакаюць майстар-класы па беларускіх песнях і танцах, пляценні купальскіх вянкоў.

Павялічыць выяву

Дзе? Літаратурны музей Янкі Купалы і Купалаўскі парк

Калі? 23 ліпеня, 19:00

Колькі? Уваход на мерапрыемства — 3.00 BYN.

5. Александрыя збірае сяброў

У праграме — выступы артыстаў беларускай эстрады і Магілёўскай абласной філармоніі, гурта «Лепрыконсы», найлепшых дыджэяў Беларусі. Пасля гала-канцэрта гасцей запросяць на бясплатную начную дыскатэку. Завершыцца гулянне святочным феерверкам. Падрабязную праграму глядзіце тут.

Дзе? Свята пройдзе на традыцыйнай пляцоўцы на беразе Дняпра ў аграгарадку Александрыя (Шклоўскі раён).

Калі? 6-7 ліпеня.

Колькі? 12.50 — 31.50 BYN. Квіткі можна набыць на сайце kvitki.by/aleksandrija-sobiraet-druzej.

6. Купальскія гулянні ў Станькаве

Карагоды, спевы, танцы, пляценне вянкоў, выбар Купалінкі і Купаліша, скокі праз вогнішча. На свяце таксама будзе працаваць пляцоўка рамеснікаў. Пасля часткі з традыцыйнымі забавамі арганізатары запрашаюць гасцей на дыскатэку.

Дзе? Цэнтр экалагічнага турызму «Станькава». Знаходзіцца за 40 км ад Мінска

Калі? 6 ліпеня. Дакладны час пакуль невядомы, але бліжэй да свята расклад з'явіцца па гэтай спасылцы. Арганізатары адказваюць аператыўна.

7. Задзвінскае Купалле

Гулянні ў вельмі каларытным месцы на беразе Дзвіны. У праграме запланаваны мюзікл «Неверагоднае Купалле», конкурс на самы прыгожы вянок (калі вялікага вопыту ў іх пляценні вы не маеце, то вам дапамогуць на адмысловым майстар-класе), выступы творчых калектываў, святочнае шэсце.

Павялічыць выяву

Дзе? Мерапрыемства адбудзецца ў культурна-гістарычным комплексе «Залатое кальцо горада Віцебска «Дзвіна». (Віцебск, вул. Чайкоўскага, 5)

Калі? 6 ліпеня з 19:00 да 23:00.

Колькі? За ўваход трэба будзе заплаціць 3 рублі. Дзеткам да 4-х год — бясплатна.

Шукайце больш падзей на Afisha.nn.by

NN.by

3
Сяргей Лі / адказаць
17.06.2019 / 12:28
Вядома ж ужо, што на Купальскім Коле фольк-сцэны ня будзе!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31