Знайсці
17.06.2019 / 09:1916РусŁacБел

У дварах за ГУМам дабудавалі 7-павярховы комплекс для Федэрацыі гарналыжнага спорта ФОТА

У Мінску дабудавалі шматфункцыянальны комплекс за кінатэатрам «Перамога», працы на якім вяліся з 2012 года. Днямі вакол аб'екта знялі агароджу, і цяпер можна бачыць канчатковы вынік. Гісторыя будаўніцтва і будучыня гэтага комплексу — у матэрыяле tut.by.

Будынак за кінатэатрам «Перамога» на скрыжаванні Камсамольскай і Інтэрнацыянальнай пачалі будаваць у 2012 годзе. Забудоўшчыкам выступала ТАА «Скіспортінвест», заснаванае кампаніяй з эстонскім капіталам (80%) і федэрацыяй гарналыжнага спорту (20%).

У 2017 годзе фірма з эстонскім капіталам у ліку іншых была звязана з кампаніяй «АЛС-Інвест» бізнэсоўца Аляксея Саўчука, які займае 38-е месца ў рэйтынгу самых уплывовых прадпрымальнікаў Беларусі і кантралюе «Малочныя горкі».

Першапачаткова здаць комплекс за «Перамогай» планавалі ў канцы 2017 года, але гэта адбылося ў канцы 2018 года. Дата заканчэння будаўніцтва згодна з пашпартам аб'екта — чэрвень 2019 года. Цяпер тут ідуць завяршальныя працы, і выглядае ўсё гэта справа так:

У будынку плануюць размясціць апарт-гатэль, кафэ, а таксама офіс Беларускай федэрацыі гарналыжнага спорта і сноўборда.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930