Знайсці
17.06.2019 / 09:03РусŁacБел

У Польшчы пачаліся самыя маштабныя ў гэтым годзе ваенныя вучэнні

У Польшчы пачаліся вайсковыя вучэнні DRAGON-19 з удзелам 18 тысяч cалдат з 12 дзяржаў НАТА і 2500 адзінак вайсковай тэхнікі. Пра гэта паведамляе Радыё Польшча.

DRAGON-19 — гэта найбуйнейшыя ў гэтым годзе ваенныя манеўры ў Польшчы, якія будуць доўжыцца чатыры дні.

Манеўры праходзяць на сушы, на моры, у паветры і кіберпрасторы, іх галоўная мэта — праверыць сумяшчальнасць польскіх частак з саюзніцкімі войскамі, якія дыслакуюцца ў Польшчы ў рамках умацавання ўсходняга флангу НАТА.

Галоўным удзельнікам манеўраў DRAGON-19 ёсць 11-я Люблінская дывізія бранятанкавай кавалерыі, якую ў рамках вучэнняў падтрымаюць вайсковыя падраздзяленні ЗША, Брытаніі, Канады, Германіі, Румыніі і Славакіі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера