Знайсці
16.06.2019 / 22:3513РусŁacБел

Міністр Каранік плануе ліквідаваць чэргі ў паліклініках і знізіць цэны на лекі

Фота «Звязды».

Міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік ў праграме «Галоўны эфір» на тэлеканале «Беларусь 1» расказаў, якія меры прыме для ліквідацыі чэргаў у паліклініках і павышэння даступнасці кансультатыўнай дапамогі, паведамляе БЕЛТА.

Чытайце таксама: Пяць фактаў пра новага міністра аховы здароўя Уладзіміра Караніка

Адказваючы на пытанне пра меры па ліквідацыі чэргаў у першасным звяне, ён адзначыў, што цяпер абмяркоўваецца пытанне, якім чынам выбудаваць лагістыку руху пацыентаў. «Напрыклад, тых, хто з хранічнай паталогіяй ўвесь час ходзіць па рэцэпты, кантрольныя аналізы, накіроўваць да дактароў агульнай практыкі, стварыць спецыяльныя структурныя падраздзяленні, дзе дактары будуць максімальна ведаць сваіх пацыентаў і іх патрэбы, максімальна вызваліць участковых тэрапеўтаў, каб яны маглі займацца сваімі ўчасткамі і наглядам за пацыентамі», — сказаў міністр.

Па словах Уладзіміра Караніка, абмяркоўваецца таксама і пытанне кансультатыўнай дапамогі, бо паступае шмат паведамленняў пра тое, што немагчыма трапіць на кансультацыю да ЛОРа, неўролага.

«У Мінску рэканструююцца прыёмныя пакоі шматпрофільных бальніц, каб яны аказвалі кансультацыйную дапамогу. Там ёсць адукаваныя спецыялісты, у іх за спінай моц шматпрофільнай клінікі і яны могуць аказаць кансультацыю больш высокага ўзроўню і дапамагчы першаснаму звяну», — дадаў міністр.

«Практычна 14 рэспубліканскіх навукова-практычных цэнтраў атрымалі ліцэнзію на адукацыйную дзейнасць. Гэта тыя цэнтры, якія працуюць з самымі сучаснымі тэхналогіямі і даюць магчымасць людзям прыехаць і прайсці навучанне на працоўным месцы. Адна з інавацый, якая цяпер абмяркоўваецца для ўнясення змяненняў у Кодэкс аб адукацыі, — гэта навучанне на працоўным месцы на базе РНПЦ будзе пакрывацца за кошт бюджэту», — расказаў міністр.

Закранута таксама і тэма цэн на лекі.

Уладзімір Каранік паведаміў, што цяпер разглядаецца магчымасць стварыць анлайн-сэрвіс, куды людзі змогуць уносіць звесткі пра прэпараты, якія яны купілі за мяжой значна танней, чым у нашай краіне. Інфармацыя будзе прааналізавана, адпаведна, праведзена праца з пастаўшчыкамі для прадстаўлення ўсіх дакументаў, якiя абгрунтоўваюць цану. «Бо нельга на такія жыццёва важныя пазіцыі, як лекі, браць цану са столі», — падкрэсліў кіраўнік міністр аховы здароўя.

У галіне прадоўжыцца работа па імпартазамяшчэнню. Будзе прааналізаваны рынак: вызначаны прэпараты, якія найбольш запатрабаваныя, і тыя, якія спатрэбяцца ў бліжэйшыя гады, каб своечасова паспець разгарнуць вытворчасць і насыціць рынак неабходнымі лекамі.

«Можна гэтую тэму замоўчваць, але ёсць пэўны працэнт недаверу насельніцтва да некаторай прадукцыі айчыннай фармгаліны.

Таму тут, я думаю, мы больш актыўна будзем удзельнічаць у пострэгістрацыйным кантролі якасці, менавіта ў ацэнцы бяспекі, і публікаваць гэтыя звесткі ў адкрытым доступе», — рэзюмаваў Уладзімір Каранік.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930