Знайсці
16.06.2019 / 17:493РусŁacБел

Вучэнні ВМС НАТА: узбярэжжа Літвы на суткі абвесцілі ваеннай тэрыторыяй

Фота: SCANPIX

Дэсантаванне войскаў з мора адбылося ў нядзелю ў Літве ў рамках ваенна-марскіх вучэнняў НАТА Baltops-2019. Пра гэта паведаміла міністэрства абароны Літвы, піша ТАСС.

Дэсантаванне выканана паспяхова. У аперацыі задзейнічаны амерыканскі дэсантны карабель-док USS Fort McHenry і дэсантны Gniezno ВМС Польшчы, а таксама караблі Вялікабрытаніі, Літвы і Партугаліі. Высадка прайшла ў раёне пасёлка Немірсета. Для гэтага прылеглыя ўчасткі на сушы, у марской акваторыі і паветраную прастору над імі на суткі абвясцілі ваеннай тэрыторыяй.

У манеўрах (з 14 чэрвеня частка іх эпізодаў адбывецца ў Літве) бяруць удзел 8,6 тыс. вайскоўцаў з 18 краін НАТА і партнёраў альянсу. Удзельнікі Baltops-2019 9—21 чэрвеня адпрацоўваюць манеўраванне ў складзе фарміраванняў, канваяванне судоў, барацьбу з падводнымі лодкамі магчымага праціўніка, вядуць стральбу, выконваюць заданні па супрацьпаветранай і супрацьміннай, антытэрарыстычнай абароне.

Вучэнні Baltops ўпершыню прайшлі ў 1971 годзе. Пасля распаду СССР Расія неаднаразова брала ўдзел у гэтых манеўрах, акцэнт якіх быў звернуты на адпрацоўку пошукава-выратавальных аперацый. Калі ў 2014 годзе НАТА разарвала ваеннае супрацоўніцтва з РФ, вучэнні паступова вярнуліся да сваіх першапачатковых маштабаў і задач.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930