Знайсці
26.06.2019 / 01:005РусŁacБел

Самая нізкая цана на «Нашу гісторыю» — праз падпіску

Самая нізкая цана на часопіс — праз падпіску. Падпіска на месяц каштуе 4,87 рубля (на абаненцкую скрыню — 4,20 рубля), на паўгода — 28,62 рубля (на абаненцкую — 25,2 рубля). Дык падпісвайцеся, і будзеце штомесяц чытаць захапляльнае беларускамоўнае выданне. «Наша гісторыя» апавядае пра беларускую гісторыю цікава, а пра сусветную — з беларускіх пазіцый.

Падпісны індэкс 00469. Падпіску афармляюць на любой пошце і анлайн

Афармленне падпіскі даступнае:

праз сістэму «Інтэрнэт-падпіска» на сайце www.belpost.by;

праз плацежна-даведкавыя тэрміналы;

у аддзяленнях паштовай сувязі;

дома, запрасіўшы паштальёна.

Як падпісацца на «Нашу гісторыю» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

1. Шукаем на сайце раздзел інтэрнэт-падпіскі.

У пераліку паслуг трэба выбраць пункт «Падпіска»,

пасля перайсці па спасылцы ў пункт «Інтэрнэт-падпіска».

2. Рэгіструемся.

Для гэтага трэба выбраць пункт «Рэгістрацыя фізічных асобаў» уверсе старонкі.

З’явіцца акенца з прапановай пазначыць Ваш электронны адрас.

Напісаўшы адрас, цісніце кнопку «Адправіць ліст» — Вам на электронную пошту будзе дасланая спасылка для далейшай рэгістрацыі.

3. Уносім асабістыя звесткі і адрас для дастаўкі.

Перайшоўшы па спасылцы, дасланай на мэйл, Вы пабачыце акенцы для ўнясення Вашых асабістых дадзеных.

Вам трэба будзе прыдумаць (і запомніць!) пароль, пазначыць імя, прозвішча, імя па бацьку і адрас, на які хочаце выпісаць «Нашу гісторыю». Запоўніўшы, цісніце «Працягнуць» — на экране з’явіцца паведамленне пра паспяховую рэгістрацыю.

4. Знаходзім «Нашу гісторыю» ў каталозе.

Для гэтага ў верхняй частцы старонкі выбіраем рубрыку «Падпіска на выданні». Каб прасцей было знайсці «Нашу гісторыю» ў каталозе, клікайце на «Алфавітны» спосаб пошуку і выбірайце літару «Н». У акенцы «На старонцы» лепей адразу выбраць «50». Знаходзіце «Нашу гісторыю».

Вы пабачыце падпісны індэкс часопіса 00469, назву, перыядычнасць выхаду і цану. Пасля ў полі справа ад цаны націскаеце «Замовіць».

УВАГА: каб замовіць часопіс, дастаткова націснуць адзін раз — клікнуўшы некалькі разоў, можна адправіць у кошык некалькі замоваў.

5. Замова зробленая. Засталося аплаціць.

Пераходзім у пункт «Замовы» (уверсе старонкі) і націскаем «Да аплаты».

Вы пабачыце даступныя спосабы дыстанцыйнай аплаты і зможаце скарыстацца тым, які Вам найбольш падыходзіць.

Калі ж няма магчымасці разлічыцца праз плацежную сістэму банкаўскай карткай, можна раздрукаваць квітанцыю на падпіску і аплаціць яе ў любым аддзяленні пошты.

Па ўсіх пытаннях, звязаных з часопісам, тэлефануйце: (29) 707-73-29 (МТС), (29) 613-32-32 (Вэлком). Таксама звяртайцеся на e-mail: [email protected].

Якія прынцыпы часопіса?

Мы робім навукова-папулярны часопіс. Гэта значыцца, што ён арыентаваны на простага чытача, а не навукоўцаў. Наш падыход — гісторыя простымі словамі.

Мы задумалі яго як часопіс, які будзе яднаць, а не дзяліць. Акрамя таго, нам важныя сістэмнасць, аб’ектыўнасць і гістарызм. Нам важна пісаць без міфалогіі і містыфікацый, бо толькі праўда цікавая.

Што можна прачытаць у часопісе?

Ліпеньскі нумар — вельмі насычаны. Напачатку пра тое, што асабіста мяне найбольш зачапіла.

«Што тут, думаю, за ліха? Зусім п’яных не відаць».

Гэты артыкул Сяргея Астанковіча — і пра тое, чаму ў Беларусі пілі менш, чым у Расіі, і пра ролю чалавека ў гісторыі. 

«Больш чыстыя» — артыкул з гісторыяй аднаго міфа.

У сацыяльных сетках ці ў прыватнай размове пасля лазні, калі заходзіць гаворка пра паходжанне беларусаў, нярэдка можна пачуць, што беларусы, маўляў, самыя чыстыя славяне. Не тое што суседзі: змяшаныя з фіна-вуграмі рускія ці змяшаныя з цюркамі ўкраінцы. Адкуль у такіх поглядаў растуць ногі, разабраўся кандыдат сацыялагічных навук Аляксей Ластоўскі.

15 жніўня 2019 года спаўняецца 250 гадоў з дня нараджэння Напалеона Банапарта — чалавека, які пакінуў велізарны след у сусветнай гісторыі. Пра незвычайныя наступствы тагачаснай напалеонаманіі піша кандыдат гістарычных навук Дзяніс Лісейчыкаў. Ён знайшоў дзень і месца, калі ў Беларусі ўпершыню дзіця ахрысцілі Напалеонам і колькі такіх дзяцей усяго было.

Пастаянным чытачам «Нашай гісторыі» лішне рэкамендаваць артыкулы Андрэя Скурко, які аднаўляе біяграфіі самых значных постацяў беларускай і сусветнай гісторыі. Гэта заўсёды захапляльна.

Гэтым разам герой вокладкі — Андрэй Грамыка, самы ўплывовы беларус СССР.

Ён супрацьстаяў ЗША і быў хросным бацькам Гарбачова. Ён быў настолькі верны «генеральнай лініі», што проста зліўся з ёю. Ён нават стаў рускім, хоць нарадзіўся беларусам. Ён быў адным з самых уплывовых людзей ХХ стагоддзя — наколькі магчыма быць уплывовым у сістэме, у якой усе людзі — вінцікі.

З іншага — у нас, як заўсёды, няма прахаднога.

Хто і як бамбіў беларускія гарады ў вайну: праўда і міфы. 

Вампір пад Лепелем: як у 1845 годзе сяляне з Акуліна раскапалі магілу і адсеклі галаву суседа Ларкі Пабойні.

Жывая і мёртвая. Дзве жонкі князя Януша Радзівіла на адным партрэце — расказвае мастацтвазнаўца Надзея Усава.

Ад Pingwina да «Белага полюса»: беларуская гісторыя марозіва. Расказвае доктар гісторыі Аляксандр Белы.

Польская вёска на беразе Басфора — з гісторыяй больш чым у паўтара стагоддзя. Піша гісторык Сяргей Егарэйчанка.

«Халера ясная!» Хвароба, якой мы не баімся, але часта ўспамінаем. Піша гісторык Андрэй Вашкевіч.

А ў нашай цанёнай многімі рубрыцы «народы Беларусі» кандыдат гістарычных навук Юрый Унуковіч гэтым разам апавядае пра літоўцаў усходу Беларусі.

Артыкул Ганны Севярынец: чаму пасварыліся Міцкевіч і Пушкін.

Першыя аўтамабілі Беларусі — аматары аўтагісторыі знойдуць сабе сваё.

І ўжо традыцыйна на радасць дзецям і падлеткам — коміксы.

Дык падпісвайцеся, і будзеце штомесяц чытаць захапляльнае беларускамоўнае выданне. «Наша гісторыя» апавядае пра беларускую гісторыю цікава, а пра сусветную — з беларускіх пазіцый.

Нагадаю, што праз падпіску — самая нізкая цана на наша выданне.

Падпіска на месяц каштуе 4,87 рубля, на паўгода — 28,62 рубля. За паўгода падпіскай вы ашчадзіце 5 рублёў. А для нас падпіска таксама найбольш выгадная.

Вось змест:

Люблінская унія і 1000-годдзе Брэста — дзве цэнтральныя тэмы чэрвеньскага нумара «Нашай гісторыі».

У выпадку Люблінскай уніі мы маем кейс, да якога прывяла «паглыбленая інтэграцыя» і як палітычная эліта кусала локці тады, калі ўжо нічога немагчыма было змяніць.

А 1000-годдзе Берасця мне як тэма дарагая ўжо таму, што я стуль родам. «Горад, якога няма» — вось што мы паспрабавалі расказаць. Гэта пра архітэктуру Старога Горада, дзе знайсці тыя месцы ў крэпасці і што там можна адбудаваць (дзякуй скрупулёзнасці Аляксандра Невара). Гэта пра мадэрнізм — іншая тэма для экскурсіі ці самастойнай вандроўкі па Берасці (якую можна спалучыць, да прыкладу, з наведваннем гульні брэсцкага «Дынама» — лідара сёлетняга чэмпіянату). А

эмацыйны цэнтр нумара для мяне — гэта вельмі незвычайны матэрыял маладога навукоўца Антона Дацкевіча пра былыя прадмесці Брэста. Рэчыца, Вулька, Шпановічы… Антон абышоў гэтыя селішчы, вуліцы, запісваючы ўспаміны старых людзей, легенды, мову. Нават я, ураджэнец горада і пераможца — хе-хе-хе! — 35 гадоў таму гарадской краязнаўчай алімпіяды адкрываў для сябе нечаканае: Любошча Гара, «максімяны» ў Пугачове, каўбаснікі… Прычым гэта будзе цікава і неберасцейцам — правяралі ў рэдакцыі перад выпускам.

З іншага — у нас, як заўсёды, няма прахаднога.

Алесь Белы гэтым разам напісаў пра «кішку», дакладней, пра дзве кішкі — крывяную і бульбяную, тую, чэмпіянат па смажанні якой праходзіць у Супраслі.

Віталь Чырвінскі адкрывае постаць Караля Прозара. Адзін факт — чалавек ускрыў труну жонкі, каб пакласці ёй паўстанцкія манеты. Глядзі: тваё, наша жыццё, нашы пакуты, тулянні не былі дарэмнымі, наша зямля зноў паўстала.

Аляксей Ластоўскі пераносіць нас у часы грамадзянскай вайны ў Іспаніі. Роля беларусаў там была розная: асабліва цікавы сюжэт з вывазам залатога запасу краіны ў Маскву. Беларус-дыверсант Арлоўскі перасякаўся з Хемінгуэем, а Фельдзін — ён жа Нікольскі — жахнуў Оруэла.

Сямейныя гісторыі прэзідэнтаў БНР — гэта ўжо асабістае. Абрамчыкі — свая драма, крыўда, схаваны архіў. Вінцэнт Грышкевіч і Раіса Жукоўская — другое каханне, якое стала вялікім. Упэўнены, што вы многіх гісторый не ведаеце. Адкрыеце для сябе другое вымярэнне гісторыі БНР.

Іншыя героі нумара — Стаханаў (і яго жонкі), Апошні вампір (комікс).

Дык падпісвайцеся, і будзеце штомесяц чытаць захапляльнае беларускамоўнае выданне. «Наша гісторыя» апавядае пра беларускую гісторыю цікава, а пра сусветную — з беларускіх пазіцый.

Вось змест:

Дзяржынскі і Шагал — дзве цэнтральныя постаці майскага нумара «Нашай гісторыі».

Абодва нашы землякі, абодва нарадзіліся ў Беларусі, сфарміраваліся тут і, кожны па-свойму, насілі гэтую зямлю ў сваёй душы да канца сваіх дзён.

Дзяржынскі — на вокладку мы выбралі яго юнацкае фота, дзе ён такі хіпстар-хіпстар — пачынаў як ідэаліст, дайшоў да фанатызму, а скончыў як расчараваны прагматык.

У маладосці захапляўся Каліноўскім, а пад канец жыцця стаў Мураўёвым-Вешальнікам. І адназначна быў тым, дзякуючы каму бальшавіцкая Расія ўтрымалася. Фелікс Дзяржынскі ненавідзеў імперскасць, але стварыў спецслужбу, якая стала каркасам імперыі новага фармату.

Вельмі цікавыя звесткі пра Дзяржынскага сабралі Андрэй Скурко і Васіль Герасімчык.

Яшчэ ў нумары стартуе новы комікс — гэта будзе мегакомікс! — пад назвай «СуперБеларусь».

А калі вы прачытаеце наш артыкул пра Шагала, вы даведаецеся не толькі яго біяграфію, але і значэнне сімвалаў, якімі насычаныя яго карціны, і чаму ягоныя колеры так беспамылкова пазнаюцца, чаму яго прызналі геніем.

Звярніце ўвагу таксама на артыкул пра неканвенцыйнае каханне народнага паэта Беларусі Пятра Глебкі. У юнацтве ў яго, мусіць, была венерычная хвароба, у выніку чаго ён не мог мець дзяцей. Гэты факт моцна паўплываў на яго адносіны з жонкай Нінай. Усё ў іх склалася незвычайна, але гэта было шчырае і моцнае каханне.

Веганам не рэкамендуецца артыкул пра традыцыйныя беларускія кумпякі аўтарства доктара гісторыі Алеся Белага.

Кніганошы: як кантрабанда ўзгадавала народ.

Сучасным беларускім культуртрэгерам будзе цікава пачытаць пра тых гістарычных кніганошаў, якія неслі сваім суайчыннікам асвету і роднае слова. Пра іх напісаў гісторык Сяргей Астанковіч з Крычава.

Як працуе Азія і што не так з Кітаем — гэта пераказ кнігі How Asia Works Джо Стадвэла.

Колькі ваяроў насамрэч білася пад Оршай? Калі вера ў перамогу над незлічонымі маскоўскімі ордамі для вас святая, не чытайце мой артыкул, папярэджвае кандыдат гістарычных навук Алесь Казакоў.

Каго называлі літоўскім Геркулесам, расказвае Андрэй Шпунт.

А пра рабаванні, згвалтаванні і нават крадзеж адзення з труны, пра Мінск крымінальны пры Сталіне сабраў архіўныя матэрыялы Зміцер Дрозд.

Цяжка рабіць выбарку: у «Нашай гісторыі», як заўсёды, няма «прахадных» тэкстаў.

«Ішлі валы дарогаю, ды ўсе крутарогі…» Не кожны з ходу дасць адказ на пытанне: што гэта за жывёла такая — вол.

Беларусы-чакарэра. Як нашы суайчыннікі багацелі ў Аргенціне, расказвае Сяргей Шабельцаў.

Дзяржава Латгалія. У 1918-м Глыбокае і Браслаў маглі стаць часткай дзяржавы балтыйскіх немцаў.

Слонімскі дзетдом: недзіцячыя выпрабаванні.

Аканіцы расчыняліся, у вёдрах танчыла вада. Палтэргейст, якому не далі рады ні царква, ні НКВД…

Ну і нашы коміксы, на якія дзеці западаюць.

Вось змест:

А што было ў красавіцкім нумары «Нашай гісторыі»?

Баторый быў не анёл: шлюб па разліку, п’янства, заблытанае сэксуальнае жыццё. І пры гэтым талковы адміністратар, умелы тактык і разумны стратэг. Як палітык са сваімі слабасцямі і разлікамі прымае правільныя або няправільныя рашэнні, чым ён кіруецца, ад якіх выпадковасцяў залежаць заканамернасці? 

На вокладцы гэтага нумара Стэфан Баторый — адзін з самых паспяховых менеджараў у беларускай гісторыі. Мы замовілі артыкул пра яго аднаму гісторыку, атрымалі і… засталіся незадаволеныя. Перазамовілі артыкул Андрэю Скурко, і выйшла добра. 

Што мяне асабіста найбольш зачапіла ў гэтым нумары «Нашай гісторыі» — гэта Станіслаў Манюшка.

Я рэдка што чакаю ад «юбілейных артыкулаў», часта гэта такі «сіроп». А вось пра Манюшку ў Алеся Белага выйшла цікава: бачыш чалавека ва ўсёй яго складанасці. Сарамлівы, імпульсіўны, безгаспадарлівы — і пры гэтым музычны геній. І Мінск, які ён зненавідзеў.

Артыкул, які пакладзецца на актуальную тэму рэфлексій многіх патрыётаў. «Са слязьмі пакаяння»: як склаўся лёс паўстанца, які выдаў Каліноўскага.

«Я зайздрошчу тваёй чарнабурцы, што цябе абнімае за шыю». Выдатны гісторык культуры Павел Каралёў сабраў душэўную падборку пра самыя яркія пары ў беларускай літаратуры.

І пра алкаголь падборка тэкстаў. Як паблажлівасць савецкага начальства прывяла да масавага пашырэння самагонаварэння ў Заходняй Беларусі.

Як — душэўна і паэтычна, але ўсё ж — співалася вёска. І як шляхта спаівала сялян дзеля свайго часовага прыбытку. А таксама анекдатычная антыалкагольная кампанія Міхаіла Гарбачова.

Цяжка рабіць выбарку: у «Нашай гісторыі», як заўсёды, няма «прахадных» тэкстаў.

«Гаварыце па-руску», або Як наша мова перажыла XVIII стагоддзе — піша кандыдат гістарычных навук Дзяніс Лісейчыкаў.

Беларускі Паўлік Марозаў за свае даносы атрымаў пуцёўку ў «Артэк» але і яго лёс склаўся трагічна — піша доктар гістарычных навук Аляксандр Гужалоўскі.

 Чацвярцінскія, Жалудок і яго залаты век — гісторыя паспяховага гаспадарання, сабраў гарадзенец Андрэй Вашкевіч.

«Падымі мяне па-над зямлёю. Дзе лётаў першы ў Беларусі паветраны шар», — цікава апавядае падпалкоўнік Мікалай Кавалёў.

Уладзімір Караленак назбіраў мілыя драбніцы пра спорт Радзівілаў у Нясвіжы.

«Наша страва» гэтым разам — шарлотка.

Ну і нашы коміксы, на якія дзеці западаюць.

Вось змест:

Пытайцеся часопіс у шапіках і крамках «Белсаюздруку» або на поштах. А таксама вось агульны спіс кнігарань, дзе можна знайсці наш часопіс у розных гарадах:

Мінск

«Акадэмкніга» (на станцыі метро Акадэмія навук)

Філія «Акадэмкнігі» на Багдановіча, 46

Symbal.by (пр. Машэрава, 18)

Гандлёвы цэнтр «Купалаўскі» (пад Кастрычніцкай плошчай), крамы 41—42 і 44—45

«Галіяфы» (Няміга, 3, крама № 47 на цокальным паверсе)

«Мой модны кут» (Цэнтр Маскоўска-Венскі, павільён 333 — гэта каля ЦУМа, метро Якуба Коласа, пр. Незалежнасці 58)

Кніжны кірмаш па вул. Даўмана, 23 (субота 00.00-14.00), месца 78б

«Рагна» (Сухая, 4, метро Фрунзенская)

«Кніжная шафа» (Дзяржынскага, 9)

ды іншыя

Поштай ці з дастаўкай на дом

вы можаце яго замовіць праз Symbal.by, Halijafy.by, Knihi.byKniger.by, Akademkniga.by, Ragna.by.

Гродна

«Цудоўня» (Кірава, 3)

ды іншыя

Брэст

«Князь Вітаўт» (Савецкая, 55)

ды іншыя

Гомель

«Кніжны свет» (пр. Леніна, 45) 

Віцебск

«Светач» (Кірава, 10)

ды іншыя

Магілёў

«Гасцінец» (Віцебскі праспект, 48)

ды іншыя

Бабруйск

«Крыніца ведаў» (Горкага, 31).

Баранавічы

«Кнігі» (вул. Савецкая, 73)

Маладзечна

«Спадчына» (вул. Прытыцкага, 7) 

Ліда

«Кніжны свет» (пр. Перамогі, 33) 

Наваполацк

«Дом кнігі» (вул. Маладзёжная, 145) 

«Усход» (вул. Кірава, 4) 

Пінск

«Мой модны кут» (вул. Леніна, 31)

Вільня

Пабачыць можна ў шапіку беларускай парафіі касцёла ў Зарэччы (Ужупіс), ён працуе ў нядзелі, падчас службы. 

Варшава

Пабачыць можна ў Беларускім доме (13/3, Wiejska).

Нагадваем, што часопіс можна купіць і ў ПДФ, у электроннай версіі. Рэкамендуем яе для ўсіх, у каго няма доступу да папяровай версіі.

Андрэй Дынько

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930