Даслаць навіну
Знайсці
16.06.2019 / 13:53 47

На Зыбіцкай адкрыўся новы бар Kalinoŭski. На сценах — цытаты з «Мужыцкай праўды»

У Мінску на Зыбіцкай, 4 адкрыўся новы бар Kalinoŭski. Там пабываў журналіст Франак Вячорка, застаўся задаволены і напісаў вялікі пост у фэйсбуку.

Павялічыць выяву

Фота: Франак Вячорка

«Завітаў у новы модны патрыятычны бар на Зыбіцкай — Kalinouski Bar. Кусаю локці, што зрабіў гэта ня я. Прыкладна 12 гадоў таму мы з моладзьдзю ладзілі кампанію па папулярызацыі Каліноўскага і стварэньня зь яго сымбалю барацьбы за Свабоду і Незалежнасьць, які натхняў бы і аб’ядноўваў. І тады мы гаварылі, маўляў, было б добра мець у Менску такі падпольны паб, дзе ўваход толькі па паролі: «Каго Любіш? Люблю Беларусь».

Павялічыць выяву

Фота: Франак Вячорка

Паб адкрылі, і не падпольны, а ў самым сэрцы Зыбіцкай, на месцы былой бургернай. І адкрыў яго прадпрымальнік Аляксей Славута, за што яму рэспэкт і падабайкі.

Павялічыць выяву

Фота: Франак Вячорка

Дызайн шыкоўны. На сьценах — цытаты з «Мужыцкай праўды», асабліва важная: «Не народ для ўрада, а ўрад — для народа». Лягатып — Ū, то бок у нескладовае лацінкай. Мэню называецца — «Кактэльная праўда». Напоі — аўтарскія настойкі і кактэйлі зь беларускімі назвамі месяцаў. Паўсюль адсылкі да асобы Каліноўскага і году паўстаньня — «1863». Усё аздабленьне — па-беларуску. Дэталі — таксама прадуманыя: напрыклад, на сталах стаяць каласкі ў вазачцы. Мабыць, паўстанскія.

Павялічыць выяву

Фото: Франак Вячорка

З гэтым барам — Зыбіцкая зноў набыла для мяне сэнс. Давайце падтрымаем добрую ініцыятыву, дзяліцеся пастом і прыходзьце».

Павялічыць выяву

Фото: Франак Вячорка

Як паведамілі Франаку супрацоўнікі, інтэр'ер яны прыдумалі сваімі сіламі, без запрашэння прафесійнага дызайнера.

Фота: Франак Вячорка

У каментах, звяртае ўвагу The Village Беларусь, пішуць, што бар адкрыўся амаль насупраць турмы, куды саджалі паўстанцаў Каліноўскага. Гэта праўда: царскія ўлады перад судом трымалі паўстанцаў ў будынках кляштараў Верхняга горада. 

NN.by

1
Siarzhuk / адказаць
17.06.2019 / 13:37
ЯНКА 17.06.2019 / 02:41
"А калі прыдзьвернік наставіць стрэльбу й грозна спытае «А ну, каго любіш?!», а ў цябе ад здранцьвеньня закароціць, і ты выгукнеш «тваю жонку, тваю маць»"




https://nn.by/?c=ar&i=232239

1
К. Каліноўскі / адказаць
20.06.2019 / 20:22
Чаму мяне на адкрыццё не запрасілі? Я тут. Я жывы. Жыву ў Менску.
0
mikola ramanau / адказаць
20.06.2019 / 22:48
К. Каліноўскі,..! Zyvi hoc u KITAI ! Spaczatku *Pashpart* pakazy ! Takih *Samazvancau*    zaraz na koznym Vuglu !
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31