Знайсці
16.06.2019 / 13:111РусŁacБел

Дні культуры краін-удзельніц Еўрагульняў запланаваныя штодзень у фан-зоне каля Палаца спорту РАСКЛАД

Падчас II Еўрапейскіх гульняў у фан-зоне «Палац спорту» пройдуць Дні культуры і традыцый краін-удзельніц. Пра гэта паведамілі БЕЛТА ў фондзе «Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года».

Запланаваны выступленні артыстаў і народных калектываў. На пляцоўцы фан-зоны прадэманструюць нацыянальныя кухні, рамёствы, тэатральныя калектывы і спартыўныя дасягненні удзельнікаў гульняў.

На ўрачыстым адкрыцці фан-зоны, 19 чэрвеня адбудзецца канцэрт Прэзідэнцкага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам Віктара Бабарыкіна з удзелам Руслана Аляхно, Георгія Калдуна, Ірыны Дарафеевай, Івана Вабішчэвіча, Ксеніі Жук, Алёны Ланской, Аляксея Хлястова і Тарыэла Майсурадзэ.

20 чэрвеня — Дзень культуры і традыцый Азербайджана, 21 чэрвеняІзраіля. На Дзень культуры і традыцый Вялікабрытаніі 22 чэрвеня запланавана выступленне валыншчыкаў Другога Каралеўскага Ірландскага Палка.

The Royal Irish Regiment Pipers / YouTube

23 чэрвеня — дзень культуры і традыцый Грузіі, 24 чэрвеня — Італіі, 25 чэрвеня — Венгрыі, 26 чэрвеня — Украіны.

У гэты ж дзень, 26 чэрвеня, запланаваны канцэрт з удзелам Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Беларусі імя. І. Жыновіча, ансамбля «Харошкі», Аляксандра Саладухі.

27 чэрвеня — Дзень культуры і традыцый Турцыі, 28 чэрвеня — Латвіі, 29 чэрвеня — Расіі.

У Дзень культуры і традыцый Беларусі, 30 чэрвеня, выступяць гурты «Чысты голас», «Ягорава гара», «Палац», Анатоль Ярмоленка і ансамбль «Сябры», DJ Magic Sound, DJ Gleb Glebov, DJ Shane, а таксама адбудзецца трансляцыя цырымоніі афіцыйнага закрыцця II Еўрапейскіх гульняў.

Фан-зона «Палац спорту» будзе дзейнічаць з 19 па 30 чэрвеня з 10.00 да 24.00, а ў дні адкрыцця і закрыцця гульняў да 4-й раніцы.

Падрабязны расклад культурнай праграмы ў фан-зонах можна знайсці тут.

II Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня. У спаборніцтвах возьмуць удзел больш за 4 тыс. спартоўцаў з 50 краін, яны будуць спаборнічаць у 15 відах спорту.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930