Знайсці
16.06.2019 / 12:2211РусŁacБел

Ноччу ў раёне Зыбіцкай мужчына паспрачаўся, што пераплыве Свіслач, — і ледзь не патануў

Ноччу 15 чэрвеня, выпіваючы з прыяцелямі на Зыбіцкай, мужчына паспрачаўся, што пераплыве Свіслач. Яго ледзь удалося выратаваць, паведамілі карэспандэнту «Мінск-Навіны» у міліцыі.

Каля 1.30 да пешага нарада сталічнага АМАП, які праходзіў па вуліцы Зыбіцкай, падбег грамадзянін і паведаміў, што ў Свіслачы тоне мужчына. Байцы адразу пабеглі да месца здарэння.

Там выратаваць мужчыну ўжо спрабаваў нейкі малады чалавек, але цела пайшло пад ваду. Супрацоўнікі АМАП Дзмітрый Максімаў і Уладзімір Лашкевіч пераскочылі праз парапет і збіраліся нырнуць у раку, але хлопец падаў знак, што знайшоў пацярпелага. Міліцыянты дапамаглі выцягнуць яго з вады.

«Мужчына не дыхаў, у яго не было пульса, — распавяла афіцыйны прадстаўнік ГУУС Мінгарвыканкама Наталля Ганусевич. — Супрацоўнікі выклікалі хуткую дапамогу і сталі праводзіць рэанімацыю сваімі сіламі — рабілі штучнае дыханне і непрамы масаж сэрца. Як толькі прыбылі медыкі, яны ўвялі пацярпеламу адрэналін, і той задыхаў самастойна. Яго шпіталізавалі.

Высветлілася, што мужчына бавіў час у адным з бараў на Зыбіцкай і паспрачаўся з прыяцелямі, што зможа пераплысці Свіслач. Аднак сілаў не разлічыў і пайшоў на дно. Калі б не адважны малады чалавек і міліцыянты, якія аказалі першую дапамогу, яго наўрад ці б удалося выратаваць.

Мужчына з Зыбіцкай, які спрабаваў пераплыць Свіслач, памёр у бальніцы

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера