Даслаць навіну
Знайсці
15.06.2019 / 16:54 21

«Асабліва з улікам няпростага лёсу выступоўцы». Статкевіч патлумачыў, у чым згодны, а ў чым не згодны з Пракапенем

Павялічыць выяву

Мікалай Статкевіч на сустрэчы ў «Клубе Святланы Алексіевіч» 13 чэрвеня. Фота Сяргея Шапрана.

Увагу прысутных на сустрэчы з ІТ-бізнэсоўцам Віктарам Пракапенем у Клубе Святланы Алексіевіч 13 чэрвеня прыцягнула тое, што палітык Мікалай Статкевіч выйшаў з залы пасля слоў выступоўца, што Беларусі не патрэбныя ні дзяржаўная ідэалогія, ні нацыянальная ідэя, бо іх час мінуў.

СМІ палічылі гэта рэакцыяй на словы прадпрымальніка. Аказваецца, не: «Я сышоў, бо не было болей часу на ёй заставацца — меў наступную сустрэчу, — патлумачыў Статкевіч «Нашай Ніве». — Тэму сустрэчы лічу важнай і цікавай. Бо здольнасць беларусаў да творчай і сістэмнай працы, прэстыж адукацыі ў нашым грамадстве даюць нам някепскія шанцы ў сусветнай канкурэнцыі якраз на рынку ІТ-тэхналогій. Хаця, безумоўна, толькі аднымі гэтымі тэхналогіямі краіна жывая не будзе», — мяркуе Статкевіч.

«Як кажуць — я тут «у тэме». Хоць і напісаў сваю апошнюю камп'ютарную праграму шмат гадоў таму, але ўважліва сачу за развіццём ІТ-тэхналогій. Доктарскую дысертацыю ў галіне электронікі мне некалі не далі абараніць з палітычных прычын, але напісаць яе я паспеў,

— расказаў старшыня Беларускага нацыянальнага кангрэсу, экс-кандыдат у прэзідэнты і палітвязень, які перад паходам у палітыку быў выкладчыкам ВІЗРУ — Вышэйшага інжынернага зенітна-ракетнага вучылішча ў Мінску. — Дарэчы, асаблівых тэарэтычных прарываў з той пары не здарылася. Здарыліся каласальныя тэхналагічныя, якія дазваляюць рэалізаваць тое, што раней было толькі тэорыямі», — адзначае Статкевіч.

«Я стаўлюся да Віктара Пракапені з павагай, але, сапраўды, не згодны з некаторымі яго тэзамі. Напрыклад, наконт магчымасці мець перадавую (значыць — свабодную) сістэму адукацыю ва ўмовах несвабоднай краіны,

калі настаўніцы найперш мусяць выконваць функцыі «салдатак рэжыму». Не магу пагадзіцца і з ігнараваннем на сустрэчы ўплыву сусветных тэндэнцыяў да росту няроўнасці, дэмаграфічнага выбуху ў самых бедных краінах свету і імклівага пагаршэння кліматычных умоў у іх. У выніку чаго «цудоўны новы свет» з перспектыўнымі тэхналогіямі можа быць даступным усё меншай долі насельніцтва планеты. А то і ўвогуле апынуцца пад пагрозай існаванню з-за гуманітарных катастрофаў, якія ў перспектыве могуць закрануць мільярды людзей», — засцерагае Статкевіч.

«Ну і наконт «непатрэбнасці» нацыянальнай ідэі ці ідэалогіі, — вяртаецца да гэтай тэмы палітык. — Тут напачатку трэба вызначыцца з дэфініцыяй.

Бо культура, каштоўнасці і маральныя правілы, неабходнасць якіх не адрынае Віктар, ці не з'яўляюцца яны асновай, крыніцай і вынікам свядома сфарміраванай элітамі і неўсвядомлена — самім грамадствам мадэлі «пажаданага жыццёвага шляху»? Якая таксама можа прэтэндаваць на назоў «нацыянальная ідэя»? — задаецца пытаннем Статкевіч.

«Не ведаю, як дакладна зараз фармалізуюць свае нацыянальныя ідэі амерыканцы, немцы ці кітайцы. Але ж нават нефармалізаваныя, яны там рэальна існуюць і пакуль эффектыўна працуюць на будучыню гэтых нацый, — сказаў «Нашай Ніве» Статкевіч.

Чытайце таксама: Пракапеня: Беларусі не патрэбны ні ідэалогія, ні нацыянальная ідэя

— Наконт «шведскай дэмакратыі» ў нас каментаваць лічу залішнім. Асабліва з улікам няпростага лёсу выступоўцы. А ўвогуле — удзячны Віктару за тое, што падзяліўся з намі сваім досведам і бачаннем. Асаблівы рэспект Святлане Алексіевіч за арганізацыю такіх сустрэч. Бо яны даюць не толькі інфармацыю, але і штуршок для дыскусій і роздумаў. А потым, мажліва, і да больш асэнсаваных дзеянняў», — кажа Статкевіч.

NN.BY

1
меркаванне / адказаць
16.06.2019 / 22:01
Трактарыст-максімаліст, народу распаўсюдзілі плёткі, што Пазьняк быў паліцаем пад час вайны, і што ён быццам сказаў, што не будзе сплочваць пенсіі, а каб старых утрымлівалі іх дзеці. Як вам гэбісцкія прыёмчыкі?
0
Той самы / адказаць
16.06.2019 / 22:26
Трактарыст-максімаліст, шчыра, не чакаў ад Вас такога прымітыўнага разуменьня падзеяў 1994 г. і дзейнасьці БНФ "Адраджэньне" пад кіраўніцтвам З.Пазьняка.

Зьдзівілі, вельмі непрыемна зьдзівілі.
0
меркаванне / адказаць
17.06.2019 / 12:35
Трактарыст-максімаліст, дарэчы, вы чулі што гаварыла пра Пазьняка Алексіевіч? Вродзе не самая тупая з электарата, але ж рэгулярна нясе пра яго ахінею, напрыклад, пра "русскіх на чемоданах", пра "пускать поезда под откос", дык што казаць пра звычайных людзей, каторых дэзінфарміравалі на карысць марыянеткі крамля?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31