Даслаць навіну
Знайсці
15.06.2019 / 12:09 6

Нядаўні «гаспадар» Малдовы Плахатнюк пакінуў краіну

Павялічыць выяву

Лідар Дэмакратычнай партыі Малдовы (ДМП) Уладзімір Плахатнюк пакінуў краіну, паведамляецца на сайце партыі.

«У сувязі са спекуляцыямі, якія з'явіліся ў СМІ, аб так званым знікненні лідара ДПМ адзначаем, што Уладзімір Плахотнюк з'ехаў на некалькі дзён з краіны да сваёй сям'і», — гаворыцца на сайце.

Малдаўскія СМІ паведамлялі, што ўчора ўвечары пасля капітуляцыі ўрада Дэмпартыі з аэрапорта Кішынёва вылецелі пяць прыватных самалётаў у кірунку Кіева, Масквы і Адэсы.

Плахатнюка не зусім правільна называць алігархам, бо ён быў адзіным усяўладным «гаспадаром» Малдовы, які распараджаўся палітыкамі і судовай сістэмай.

Адначасова з Плахатнюком Малдову пакінуў і ягоны саюзнік, іншы дэпутат парламента, ізраільска-малдаўскі бізнэсовец і фігурант шматлікіх крымінальных спраў Ілан Шор з сям'ёю. 

Плахатнюк стварыў такую сістэму законаў, пры якой эканамічныя злачынствы заставаліся практычна непакараныя, і пры гэтым кантраляваў суды аж да Канстытуцыйнага ды сілавыя структуры, якія служылі яму больш, чым дзяржаве, бо атрымлівалі ў цені больш, чым складалі іх афіцыйныя заробкі.

Малдова — краіна з насельніцтвам 3,3 мільёна чалавек. Яшчэ 0,5 мільёна чалавек жыве ў Прыднястроўі — расейскамоўным анклаве, які кантралюецца Расіяй. Асаблівасць Малдовы ў тым, што раней яна ўваходзіла то ў склад Румыніі, то ў склад Расіі і СССР. Дзяржаўная мова тут — румынская, частка карэннага насельніцтва лічыць сябе малдаванамі, а частка — румынамі. Сярэдні заробак у Малдове складае каля 400 даляраў, ён адзін з самых нізкіх у Еўропе. Падзенне ўзроўню жыцця і беспрацоўе выклікалі масавую эміграцыю малдаван у краіны Еўропы.

Плахатнюка называлі «гаспадаром» краіны — такі тытул насілі сярэднявечныя ўладары гэтай краіны.

Перамены ў Малдове адбыліся незвычайна для Усходняй Еўропы. Новы ўрад стварыла кааліцыя прарасійскай Сацыялістычнай партыі і празаходняга блока ACUM. Гэты крок падтрымалі расійскія, еўрапейскія і амерыканскія дыпламаты. Новая кааліцыя адхіліла ад улады Дэмакратычную партыю Плахатнюка.

Сяргей Гезгала; фота Newsmaker.md

6
Nokia / адказаць
15.06.2019 / 12:14
Пад нож яго трэба было пусціць)
13
Libertarian / адказаць
15.06.2019 / 12:47
Ага, Ілан Маск , господэр сіліконавай даліны.
2
Святлана / адказаць
15.06.2019 / 15:26
сярэдні заробак 400 даляраў. І што, гэта вельмі нізкі?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31